Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/51

Гэта старонка была вычытаная

ЧАСЦЬ ЧАЦЬВЁРТАЯ

ад Люблінскай Уніі (1569 г.) да раздзелу Польшчы.

Злучэньне Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай пры Ягайле было не надта моцным. Беларусь блізка 200 гадоў бараніла ешчэ сваей асобнасьці, але гэта асобнасць, пры супольным жыцьці баярстра беларускаго с палякамі, заціралася крок за крокам, і пад канец ХVІ века беларускі шляхоцкі стан усё больш і больш апалячываецца. З гэтаго часу пачынаецца апалячываньне і часьці сярэдняго стану. Людзі вышэйшых станоў, прыймаючы польскую культуру, зусім адрываліся ад свайго народу; народ гэты ставаўся для іх чужым з усімі сваімі бедамі і нядолямі. У другім-трэйцім пакаленьні апалячэные князі і баяры беларускіе забываліся зусім аб сваім беларускім народзе і павелічывалі сілу і значэньне палякоў у сваім краю, шырылі самі польскасць. Просты народ, як у тые часы звалі яго „посполіты“, быў пакінуты сам сабе і гэты народ патрапіў зьберэгчы старую сваю мову, звычаі, але ня меў сілы захаваць, бараніць і шырыць старую культуру.

У той час граматнасць шырылася толькі ў вышэйшым і сярэднім стане. Школы былі заведзены адно пры манастырах, і народу цяжка было знайсьці да іх доступ. Багацейшая моладзь, як мы ўжо ведаем, за вышэйшай навукай ездзіла за граніцу, а для баяр і шляхты сярэдняй заможнасьці глаўнай школай былі двары беларускіх князёў. Гэта былі школы грамадзкаго жыцьця, але яны аказаліся шкоднымі для беларускай національнай справы, бо па дварох князёў рэнэгатоў польшчына выцесьняла ўсё беларускае і ўзгадовывала грамадзян рэнэгатоў. Каб лепей зразумець, чым былі гэтые школы—двары беларускіх князёў і вельмож, трэба прыпомніць, што кожны князь, кожны вельможа ў тые часы мелі свае войска, мураваные крэпасьці—замкі; ды пры іх нялічэным багацтве ўсе дробные баяры і шляхта былі ад іх залежны. Быць пры дварэ князя Слуцкаго Ходкевіча, Радзівілла, Сапегі і ім падобных лічылося ня толькі вялікай чэсьцю, але і забеспечывало будучыну, бо многіе або аставаліся ўра-