Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/52

Гэта старонка была вычытаная

днікамі (чыноўнікамі) пры гэтых дварох, або атрымывалі карысные арэнды. Радзівіллы з аднэй толькі лініі князя Мікалая Чорнаго володзелі 61 горадам, 6 замкамі і 1321 вёскай. Князі Острожскіе ўжо ў XIV і XV сталецьцях слылі сваім багацтвам. Пасьля гэтые багацтвы сталіся проста нялічэнымі праз жэніцьбы. Досі сказаць, што вялікі гэтман князь Константін Константіновіч Острожскі меў гадавога даходу з сваіх маёнткоў адзінаццаць мільёноў залатых, а двор яго складаўся з двух тысяч чэлавек шляхоцкай моладзі. Чацьвёртая толькі частка маёнткоў кн. К. Острожскаго, перэйшоўшая да князя Януша (брата), каштэляна кракоўскаго, складалася з 72 гарадоў і мястэчэк, 2,452 вёсак і множства засьценкоў і хутароў.

Не адны Радзівіллы і Острожскіе славіліся багацтвам. Хаця і не ў такой меры, а ўсёж багацтвам і значэньнем слылі князі Олельковічы, Слуцкіе, кн. Чэтвертынскіе, кн. Чарторыйскіе, кн. Огінскіе, кн. Пузыны, кн. Гедройці, кн. Сапегі, кн. Сангушкі, кн. Соломерэцкіе, кн. Полубінскіе, кн. Друцкіе-Любэцкіе, Соколінскіе, Подберэзкіе, а такжэ Ходкевічы, Войны, Слушкі, Кішкі, Тышкевічы і іншые.

Беларускіе князі жылі найболей пры вялікокняжэцкім дварэ ў Вільні, а так сама і ў Кракове, калі Вялікі Князь быў у сваей польскай каралеўскай сталіцы. Якое вялікае значэньне гэтые беларускіе князі і магнаты мелі ў Кракове, відаць ужо с таго што ў Кракове раней была аткрыта беларуская друкарня, чым польская. Вядома, што першая друкаваная кніга (Біблія Гутэнбэрга) выдана ў 1455 гаду ў Нюрэнбэрзе, а на 28 гаду пасьля першай друкаванай кнігі пачалі выходзіць ужо і беларускіе цэркоўные кнігі. У 1483 гаду надруканана ў Кракове першая беларуская кніга „Тріод Цветная“, а ў 1491 так сама ў Кракове, Фіоль, родам з Немеччыны, друкаваў ужо другую беларускую кнігу „Октоіх“.

Польская друкарня ў Кракове была аткрыта ў 1505 гаду, значыць на 22 гады пазьней беларускай. Мы ня хочэм казаць, што палякі ў тые часы асьветай стаялі ніжэй беларусоў, але гэты факт паказывае на высокую культуру ў беларускаго народу, катораму патрэбны былі друкаваные кнігі ўжо ў тые часы, калі па ўсей Заходняй Эўропе ледзьве толькі пачынало расхадзіцца друкаванае слово.

З славянскіх народоў першые друкавалі біблію чэхі ў 1488 г., другая с чэрады беларуская Біблія друкаваная ў 1517 гаду ў Пра-