Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/55

Гэта старонка была вычытаная

Мітрополіт Іосіф Солтан.


Мітрополіт Іосіф Солтан.

Пісьменство ў беларускай мове больш за ўсё развілося з другой палавіны ХV сталецьця. Вышэйшые станы пачалі ўжо вучыцца польскай і лацінскай мовы, але сярэдніе станы гарадзкі і шляхоцкі пісалі, чыталі і гаварылі ў роднай сваей беларускай мове. Што асьвета была пастаўлена шырока, гэтаго даводзяць нам друкарні, каторых густа было па ўсіх кутках Беларусі. У часе рэформацкаго руху князь Мікалай Радзівілл Чорны залажыў кальвінскую гімназію ў Слуцку; апрача таго аткрыліся кальвінскіе школы ў Новагрудку, Несьвіжы, Заслаўлі, Оршы, Мінску, Сьвіслочы, Шклове, Вітэбску. Адначасьне з гэтым для беларусоў заложэны былі брацтвамі вучылішчы ў Вільні, Полацку, Пінску, Оршы і Мінску.

Так стаялі справы прасьветы, калі ў 1569 гаду прыбылі ў Вільню Езуіты і залажылі свой коллегіум.

Рэформацкі рух шмат шырэй захапіў усю Заходнюю Эўропу, чым Беларусь. Каб змагацца з рэформаціей, адзін гішпанец Ігнат Лойоля зарганізаваў манахоў пад назовай „societatis Iesu“ або Езуітоў. Праз кароткі час Езуіты патрапілі дастаць ад Папежа розные прывілеі і сабраць грамадные грошы на сваю работу, а глаўная рэч — дабраць у свае рады людзей знатных і вучоных, каторые, будучы прыдворнымі духоўнікамі пры княжэцкіх, каралеўскіх і вялікапанскіх дварох, кіравалі суменьнем іх, і людзей, што блізка стаялі да ўраду. А разам з суменьнем кіравалі і справамі гасударственымі. Самую большую ўвагу езуіты зверталі на маладзеж, каторую стараліся вучыць у сваіх школах; гэтак яны выховывалі сабе