Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/56

Гэта старонка была вычытаная

староннікоў у новых пакаленьнях. Ў школы свае езуіты больш за ўсё прынаджывалі сыноў людзей багатых і з значэньнем у гасударстве, каб пасьля мець як найсільнейшых староннікоў.

У год Люблінскай Уніі было выслано 5 чэлавек езуітоў і ў Вільню. Прыехаўшы ў Вільну, езуіты перш-на-перш пастараліся залажыць „колегіум“ — школу для маладзежы. Але кальвіністы і лютэране моцна трымалі ў сваіх руках тагочасную асьвету, дык сперша ў езуіцкіе школы ніхто нехацеў ісьці; ало пазьней, як толькі ўдалося сабраць першых 15 вучэнікоў, слава езуіцкай школы пачала хутка расьці. Самымі сільнымі праціўнікамі езуітоў былі кальвіністы бо гэта былі ўсё людзі вельмі вучоные. Каб асьмеяць кальвіністоў, езуіты пачалі рабіць публічные прэдстаўленьня, часам нават на рынках; ў гэтых прэдстаўленьнях вывадзілі на сцэну лютэраноў і кальвіністоў у самых сьмешных абразох. Прэдстаўленьня мелі аграмаднае значэньне для народу. На трэці год пасьля прыезду ў Вільню езуіты дасталі ўжо касьцёл сьв. Яна. На адбудаваньне гэтаго касьцёла яны палажылі шмат грошэй, завялі пекную музыку і добры хор, дзеля гэтаго народ усё большымі і большымі грамадамі пачаў, хадзіць да езуіцкаго касьцёла і слухаць іхніе казаньні. Такім спосабам езуіты памалу расшыралі свае ўплывы на народ; чысло рэформатоў год ад года паменшалося. Не прайшло і пяці год ад прыезду езуітоў у Вільню, як яны ў аднэй Вільні патрапілі ўжо навярнуць на каталіцтво каля 6 тысяч чэлавек, і паміж імі колькі знатных беларускіх родоў: Ходкевічоў, Радзівіллоў, Сапегоў і другіх.

Выходзіць, што расшырэньню каталіцтва ў Беларусі памімо волі шмат памог рэформацкі рух. Беларускіе князі і баяры з даўных часоў належылі да праваслаўнай веры, — на грунце гэтай веры праз доўгіе сталецьця злажыліся ўжо абычаі і звычаі, злажылася ўсходне-грэцкая традыція, бо з Грэціі ў Русь ішла праваслаўная вера. Рух рэформацкі — гэта была цэлая рэволюція ў жыцьці Беларусі, ён зрушыў з мейсца ўсе думкі, ўсе звычаі і традыціі народу, але быў лішне сухі і, можна сказаць, лішне апіраўся на адным толькі розуме людзкім, каб мог здаволіць людзей славянскаго племені, каторые, маючы буйную фантазію, жадаюць і ад веры таёмства і блеску. Зрушэные з адвечных сваіх традыцій, беларускіе баяры шукалі новай апоры. Памеж рознымі верамі ішло змаганьне на