Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/57

Гэта старонка была вычытаная

жыцьцё і на сьмерць — пабеда належала да сільнейшаго. Езуіты аказаліся сільнейшай стараной, і яны перэмагалі іншых.

Кароль Стэфан Баторы.


Кароль Стэфан Баторы.

Праз тры гады пасьля злучэньня Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай Жыгімонт-Аўгуст памёр. Пасьля сьмерці Жыгімонта-Аўгуста не асталося зусім патомства. Дзеля гэтаго шляхта пастанавіла выбраць сабе караля і пры гэтым раздзелілася на колькі партій. Адна з літоўска-рускіх партій хацела выбраць на пасад Фёдара, сына маскоўскаго цара, Іоана Грознаго. Глаўным староннікам Фёдара Іоановіча быў Глебовіч, каштэлян Мінскі; глаўным праціўнікам быў Ян Ходкевіч, каторы меў грамаднае значэньне ў гасударстве. А ешчэ большымі праціўнікамі былі тые з баяр, каторые уцяклі з Маскоўскаго княжства дзеля розных зьверств Іоана: князь Курбскі, Тетерын, Сарыгозін і др. Яны шырылі благіе весткі аб Іоане і наводзілі страх на ўсіх, расказываючы розные тыранства Іоана Грознаго. Фёдор быў вядомы с свайго слабаго характэру. Але Іоан ня згодзіўся пусьціць яго ў Польшчу, бо хацеў сам быць выбраным на польскаго караля. Тады шляхта на сэйме выбрала Стэфана Батораго (1576 г). Вядомая рэч, што паміж Іоанам і Баторым пры такіх варунках згоды быць не магло; абедзьве стараны прыгатаўляліся да вайны. Іоан будаваў крэпасьці пры возеры Усьвятах у тым мейсцы, гдзе рэка Улла ўліваецца ў Дзьвіну, а так сама ў Полацкім і Лепэльскім паветах пабудаваў крэпасьці Капец і Сокал. У той самы час Баторы пытаўся ў шляхты на варшаўскім сэйме аб вайне з Масквой. Сэйм пастанавіў вайну. Баторы лістам паведаміў Іоана аб вайне і адначасьне прыказаў вайскам сваім зьбірацца ў Сьвір, куды і сам прыехаў у пачатку 1579 году.