Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/58

Гэта старонка была вычытаная

Тут ён доўга надумываўся, куды пайсьці: на Пскоў, ці на Полацк? Полацк быў добра ўмацаваны, і яго было трудней дабыць, але Баторы накіраваў войска на Полацк пад камандай Мікалая Радзівілла і іншых воевод. Сам Баторы з другой часьцю войска паехаў на Дзісну.

Плян гор. Полоцка з XVI сталецьця.


Плян гор. Полоцка з XVI сталецьця.

Полацк з даўных часоў славіўся моцнымі сваімі замкамі, а было іх тады ў Полацку два: верхні — астрог і ніжні — стрэльцоўскі замок. Такім спосабам Полацк складаўся с трох часьцей: верхняго і ніжняго замка і самога гораду, званаго Заполоцьцем. Асада пачалася ў пачатках серпня з стараны Заполоцьця. Маскоўскае войска, ня маючы надзеі ўтрымацца ў гэтай часьці горада, спаліло яго і само зачынілося ў верхнім замку. Тымчасам Баторы рабіў падкопы, каторые давёў да самай Полоты, не перэстаючы стрэляць з гармат. Асада была надта трудная. С прычыны мокрай восені не было нігдзе сухога мейсца, нават у каралеўскай палатцы; рэкі, вельмі шы-