Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/59

Гэта старонка была вычытаная

рока разліўшыся, залівалі падкопы. Абозы с харчамі танулі ў гразі, коні здыхалі ад змогі і голаду, а і войску Батораго часта прыходзілося галадаць. Маскоўскае войска сьмела баранілося, і не было надзеі скора дабыць горад. Баторы вызваў тады ахвотнікоў, каторые бы згодзіліся ўзлезьці на прыткую гару і падпаліць сьцены крэпасьці, абецуючы ім за гэта багатые награды. Доўга мучыліся ахвотнікі, але ў канцы ім пашанцавало: наступіла пекная сухая пагода. С пылаючымі смалякамі кінуліся яны да сьцен крэпасьці; многа іх было пабіто, але іншые дайшлі, і скора запалілася частка сьцены, каторая гарэла ўсю ноч і дзень, ня гледзячы на тое, што з сярэдзіны ад пажару бараніліся, як мага. У сьцене зрабіўся праход.

З даўных часоў стары Полацк шырока славіўся сваім багацтвам, таргоўляй і нялічэнымі скарбамі сваіх цэрквей. Ведало аб гэтым і вэнгерскае войска, каторае, памагало Батораму. Вось вэнгры, бяз ведама караля, пастанавілі ўварвацца ў Полацк уночы, каб награбіць сабе рознаго багацтва. Як ураілі, так і зрабілі: а паўночы падняліся, падкраліся, кінуліся праз пылаючую сьцену ў замок і спаткаліся з выстрэламі усіх гармат разам. Маскоўскае войска чэкало напасьці з гэтаго пралому і прыгатавало тут шмат гармат. Зрабілася агульная трывога ў ночы, засыпаные агнём і кулямі вэнгры ўсёж-такі ламаліся і ўламаліся ў крэпасьць. Сам кароль быў пры гэтай бітве, стараючыся завясьці хоць які небудзь парадак. Маскоўцы адбілі напасць, згасілі пажар у крэпасьці, ало непрыяцель зрабіў новые акопы, ужо шмат бліжэй да сьцен, і адгэтуль ізноў паліў сьцены. Ешчэ колькі дзён бараніліся Маскоўцы, душачыся ад дыму і жару, але, змучэные ў канец, здаліся. Кароль абецаў тым, каторые захочуць вярнуцца ў Маскоўшчыну, вольны праезд, а хто захочэ астацца — вольнае жыцьцё на мейсцы. Пры выходзе Маскоўскіх войск с Полацка, сам кароль дагледаў за тым, каб не сталося якой крыўды Маскоўскаму войску.

Ня лёгка прыйшлося Батораму заваеваць Полацк. Храбра баранілося маскоўскае войска ў крэпасьці, выказываючы не мала адвагі. А больш за ўсё затрудняў вайну недахват харчоў для войска. Харчы можна было дастаць толькі Дзьвіной са стараны Дзісны, бо ўвесь край больш чым на 60 вёрст кругом Полацка выгледаў на лесную пустыню. За 17 гадоў княжэньня Іоановаго ў Полацкай зямлі на тых мейсцах, гдзе калісь былі нівы, вырос лес. Так сама са