Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/60

Гэта старонка была вычытаная

стараны Пскова і Лук больш чым на 25 міль была лесная пустыня з руінамі вёсак і попелішчамі мястэчэк. Да гэтаго не мала прашкаджалі асенніе растопы.

Як толькі выступіло Маскоўскае войска з гораду, пачаўся грабеж, Асабліва ласымі былі на Полацкіе багацтвы вэнгры, каторые чулі аб залатых рызах, засеяных дарагімі каменьнямі, на іконах у Полацкіх цэрквах. Тым часам яны ашукаліся. Ўсе Полацкіе багацтвы даўно ўжо Іоан вывёз у Маскву. Дзеля гэтаго салдаты стараліся са злосьці зніштожыць усё, чаго ня можна было ўзяць с сабой. У часе гэтаго грабежа прапала аграмадная кніжніца (бібліотэка), у каторай знаходзілося вельмі многа рэдкіх летапісей і рукопісоў цэнных, нават перэклады сьв. пісаньня, пісаные рукой братоў Кірыла і Мефодія, апостолоў славянскіх. Іншые кажуць, што там загінула ў той час і летапісь Крывічанско-Полацкай зямлі.

Баторы даў шмат розных прывілеёў зруйнаванаму Полацку, у тым ліку і праваслаўным жыцелём Полацка.

Пасьля ўзяты былі крэпасьці Маскоўскаго князя Сокол і Суша. Іоан, убачыўшы, што не дасць рады з Баторым, у 1582 гаду згодзіўся на замірэньне на 10 год. Ўся Лівонія, Полацк і Веліж асталіся за Баторым.

Ў 1498 гаду ў Полацку быў пабудаваны манастыр для бэрнардыноў. Калі Іоан дабыў Полацка, ён зруйнаваў гэты манастыр. Баторы, пры каторым у часе вайны было ў абозе колькі чэлавек езуітоў, за іхнюю помач раненым залажыў для іх касьцёл, „колегіум“ і манастыр у Полацку. А каб забеспечыць ім і будучыну, Баторы аддаў езуітам каля 400 розных сяліб, каторые належалі даўней да праваслаўных манастыроў. Такім парадкам будучына езуіцкаго колегіума і манастыра была зусім забеспечэна. Першым рэктарам у Полацкім езуіцкім колегіуме быў вядомы прамоўца і патрыот польскі, Пётр Скарга.

Умацаваўшыся ў Полацку, сэрцы Беларусі, езуіты борзда пачалі шырыць каталіцтво ў гэтым краю. Работа была вельмі цяжкая. Сперша езуіты спатыкалі на кожным кроку прашкоды ў сваей рабоце. У самым Полацку езуіты спаткаліся з моцным атпорам як са стараны праваслаўных, так і са стараны кальвіністоў. Воевода Полацкі Дорогостайскі, шчыры кальвініст, як мага прашкаджаў езуітам. Баторы патураў ім, але ў той-жэ самы час пільнаваўся