Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/63

Гэта старонка была вычытаная

з Рымам праз доўгіе часы. Калі ў 1054 гаду константынопольскі патрыарх Міхаіл Цэруляры аддзяліўся саўсім ад Рыму (гэта другі раз, а першы разрыў з Рымам быў пры патрыарху Фотію, але пасьля цэрквы ізноў зьедналіся), Русь адмовілася прызнаць раздзел гэты. А Ярослаў Вялікі, князь Кіеўскі, гасьціў у сябе Рымскіх паслоў, каторые кінуўшы пракляцьце на М. Цэруляраго варочаліся ў Рым.

Багдан Стэткевіч.[1]


Багдан Стэткевіч.[1]

Баторы кіраваўся да таго, каб с Польшчы зрабіць моцнае гасударство, а гэта магло быць толькі тады, калі-б ва ўсім гасударстве была адна вера, дзеля гэтаго ён вельмі спагадаў думкам аб цэркоўнай уніі.

Але канца гэтай справы не дачэкаўся, бо ў 1586 гаду памёр (у Гродне). Пасьля сьмерці Батораго Сэйм выбраў за польскаго караля швэдзкаго каралевіча Жыгімонта Вазу (каторы лічыўся ў Польшы III, а ў Літве і Русі IV). Жыгімонт IV быў чэлавекам недальназоркім; будучы сам каталіком, спагадаў каталіцтву і пазваляў пануючай веры рабіць крыўду другім верам — асабліва праваслаўнай. Сельскі народ, каторы не належаў да рэформацкаго руху, моцна пачуў крыўду, якая рабілася яму. Знайшоўшы падмогу ў мешчанах, селяне пачалі злучацца ў брацтвы для абароны сваей веры.

Пачатак брацтв у Беларусі сегае паганскіх часоў. Спачатку гэта сабе скромные сельскіе і гарадзкіе організаціі, найбольш рэмесьленые і профэсіональные але, калі пачаўся рэформацкі рух, ён захапіў і гэтые брацкіе організаціі, каторые пачулі патрэбу навукі. Пад націскам каталіцтва пачаў гэты рух што раз шырэй

  1. У кірылічным выданьні здымак Багдана Статкевіча і Рыгора Хадкевіча былі пераблытаны месцамі. (Вікікрыніцы )