Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/64

Гэта старонка была вычытаная

разрастацца. Да брацтвоў прылучаліся і людзі іншых станоў, дый за брацкім банкетным сталом заседалі разам князі і баяры, мешчане і простые селяне. Гэта збліжало людзей розных станоў у змаганьні проці агульнаго іх ворага. Бачучы крыўду сваей веры, сільные людзі с князёў і баяр узялі апеку над ёй у свае рукі, да чаго немало памагалі тые шырокіе правы, з якіх яны карысталі ў Польскай Рэчы-посполітай, і тое значэньне, якое іншые з іх мелі ў гасударстве.

Перш-на-перш трэба было даць вышэйшую асьвету праваслаўнаму духавенству, каторае, як мы казалі, найболш ня мело ніякіх высокіх навук. Сьвецкіе людзі з вышэйшых станоў бачылі той недахват культуры праваслаўнаго духавенства і стараліся даць якую небудзь раду. Больш за ўсіх палажыў працы каля асьветы праваслаўнаго духавенства князь Константін Острожскі, — як мы ўжо ведаем, найбагацейшы чэлавек ня толькі серэд князёў і паноў рускіх, але і польскіх. Іон першы стараўся даць гэту вышэйшую асьвету духавенству і дзеля гэтаго залажыў у горадзі Острогу духоўную акадэмію. Ня хочучы браць прафэсароў спамеж каталікоў, ён выпісываў з вялікім коштам прафэсароў з Грэціі і Немеччыны. Апрача школы князь Острожскі заснаваў абшырную бібліотэку і друкарню. Драбнейшая шляхта, ступаючы па сьледох мешчан і селянства, так сама пачала працаваць для національнай і рэлігійнай справы, патураючы Острожскаму.

Дзеля гэтаго, што гасударственая вера была каталіцкая , справай праваслаўнай веры павінно было заняцца само грамадзянство. Апеку над цэрквамі бралі або прыватные людзі, або цэлые організаціі—брацтвы, і такая апека называлася патронатам. Князь Острожскі быў патронам больш чым 600 цэрквей. Гдзе не было багатаго патрона, там апекаваліся ёй усе, хто жыў у гэтым прыходзе, і ўвесь прыход састаўляў брацтво. Праз кароткі час усё праваслаўнае населеньне нашаго краю было злучэно ў брацтвы, каторые знасіліся памеж сабой праз выбарных дэпутатоў і адны-адным чым мага памагалі. Пад канец XVI сталецьця брацтвы гэтые дайшлі вялікай сілы і багацтва; багатшые спамеж братчыкоў атпісывалі часта грамадные грошы на патрэбы брацтвоў. Ў тым часе брацтвы былі едзінымі моцнымі грамадзянскімі організаціямі, каторые кіраваліся неадступна да аднэй супольнай мэты. Чысло іх з году ў год павелі-