Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/65

Гэта старонка была вычытаная

чывалося; кожнае брацтво мело сваіх паноў, сваю касу, сваю цэркву, а нават право патронату над колькімі цэрквамі і манастырамі. Члены брацтва схадзіліся ў назначэные дні на агульные сабраньня і там, разабраўшы справы свайго брацтва, перэходзілі да агульных спраў цэрквы. Рэмесьнікі, купцы, селяне і баяры разам раіліся, як паправіць абычаі, шырыць асьвету і так д. Ад слоў прыйшло да жывой працы. Брацтво віленскае скора ўжо мело свае школы, друкарні, сваіх прамоўцоў і вучыцелёў, выпісаных з заграніцы.

Грыгоры Ходкевіч.


Грыгоры Ходкевіч.

У ўсіх вялікшых брацтвах па гарадох і ў багацейшых манастырох меж братчыкамі знайшліся людзі энэргічные, разумные і вучоные, каторые кіравалі ўсей брацкай работай. Яны браліся за перо і друкарскі станок, каторы стаў найбольшым аружжэм у іх руках. Два магнаты: Ходкевіч і Острожскі не мала прычыніліся да расшырэньня друкарэнь у Беларусі. Сперша выдаўніцкая праца брацтв агранічывалася друкаваньнем богослужэбных кніг. Друкавалі так сама і пісаньня сьв. айцоў цэрквы, перэкладаючы іх на беларускую мову.

Разгон рэформацкаго руху пад канец XVI века пачынае слабець; адночасьне з гэтым і змаганьне памеж праваслаўем і каталіцтвам высовывае як з аднэй, так і з другой стараны шчырых староннікоў той, або другой рэлігіі, хаця побоч з гэтым людзі спакойнаго характэру гатовы былі заўсягды мірыцца. Так памалу расла партія, жадаўшая міру. На грунце тае рэакціі, якая што раз шырэй разрастаецца ў гэтым часе меж грамадзянствам, катораму да сьмерці здакучылі безканечные споры і сваркі за веру, вырастала і думка