Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/67

Гэта старонка была вычытаная

незалежнасьці ад сьвецкай уласьці, і другі кірунак — національны. Першы кірунак мэтай сваей меў больш асабістую карысць і гатоў быў на ўсё; другі стаяў на національным грунце і, калі рабіў уступкі, то трэбаваў і сабе ўступак, і староннікі гэтаго кірунку дамагаліся яўнаго сабору с правам належаць да яго людзём сьвецкім. Справай злучэньня цэрквей займаліся езуіты, і яны выбралі старану больш сабе падатную — вышэйшае духавенство, на каторым і пастанавілі апірацца, праводзячы ў жыцьцё Унію. Але езуіты моцна памыліліся, рахуючы на духавенство, бо національнае самопачуцьце жыло ў народзе, і ўвесь народ пайсьці за духавенствам ня мог, бо яно само сьведома ішло пад каманду езуітоў. Дый і князь Константін Острожскі, бачучы, што езуіты глядзяць на Унію не як на злучэньне роўнаго з роўным, стануў проці Уніі. Острожскі, калі хацеў, то хацеў Уніі, як веры гасударственай, національнай, і ня мог ніколі хацець Уніі, як перэходнай толькі ступені с праваслаўя на каталіцтво. А езуіты за справамі веры ня бачылі ніколі справы національнай.

Брэсцкая Унія 1596 года адбылася на сабраньні як староннікоў вышэйшаго духавенства, так і староннікоў партіі Острожскаго. Агульнаго сабору не было, староннікі і праціўнікі Уніі зьбіраліся і радзіліся асобна. Лічба староннікоў духавенства была не вялікая, калі прыраўнаваць яе да лічбы асоб, прыехаўшых на сабраньне праціўнікоў. Дый на сабраньне праціўнікоў зьехалося апрача духоўных шмат асоб з шляхты, дэпутатоў ад паветоў і брацтвоў. Сабраньне староннікоў Уніі абвесьціло зьеднаньне цэрквей; сабраньне — ж праціўнікоў не прызнало гэтаго зьеднаньня дзеля таго, што на зьеднаньне цэрквей народ не даваў сваей згоды, і нема пазваленьня константінопольскаго патрыарха. Абодвы саборы разьехаліся, адлучыўшы перад гэтым адзін другога ад цэрквы.

Мелетій Смотрыцкі.


Мелетій Смотрыцкі.

Такім спосабам у лоне праваслаўнай Рускай цэрквы выйшло раздваеньне. Польскі ўрад стануў на старане уніятоў, прызнаўшы іх прэдставіцелямі праваслаўнай цэрквы, і аддаў уніятам ўсё цэркоўнае дабро; але ў владык уніяцкіх мала было верных, і большая часьць багатых манастыроў стаяла пусткай. Тым часам праваслаўе, страціўшы сваіх мітропалітоў і біскупоў, пачынае пры помачы брацтвоў кіпучую работу пад прасьветай. Гэта работа паставіла праваслаўнае грамадзянство на небывалую моральную і культурную вышыню. І вось гісторыя Заходняй Русі з гэтаго часу робіцца гі-