Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/68

Гэта старонка была вычытаная

сторыей народнаго руху. Культурная работа гарадзкога населеньня развіваючыся адбіваецца і на сельскім населеньні. Серад шляхты справы стаялі так: тая часьць шляхты, каторая не пайшла за рэформацкім рухам, а стуль у каталіцтво, бралася за работу ў брацтвах, была палітычнай прэдстаўніцай праваслаўя, падтрымывала праваслаўную цэркву афярамі, будавала новые манастыры. А ў той-жэ самы час шляхта, каторая не належала да брацтвоў, грамадамі перэходзіла на каталіцтво. Як гэта рабілося, што дзеці праваслаўнай шляхты рабіліся каталікамі, — можэм зразумець з аднаго дайшоўшаго да нашых часоў дакумэнту: гэта тестамэнт (атказ спадчыны) неякаго Загоровскаго, праваслаўнаго Валынскаго пана, каторы папаўся ў няволю к татарам і з Крыму рабіў распараджэньня сваім дабром. Загороўскі горача просіць апекуноў паклапаціцца, каб дзеці яго „не забыліся свайго рускаго пісьма, сваей мовы, чэсных і пакорных звычаёў і веры“, але разам с тым ён просіць паслаць іх у Вільню да езуітоў дзеля таго, што „хваляць тамачніе школы“, і хочэ, каб дзеці асталіся ў езуітоў, не выходзячы з школы праз сем гадоў, бо толькі такім спосабам могуць яны „адполеровацца“. Ня трудна зразумець, што праз сем гадоў зрабіла тая „полероўка“ з беларускай шляхты! На каталіцтво перэйшлі нават сыны Константіна Острожскаго, а ўнучка яго так шчыра спагадала каталіцтву, што для пашырэньня яго крыўдзіла нават праваслаўных. Памалу шляхта пакідае ўсё роднае, беларускае, забывае аб справе національнай, мейсцо каторай займае справа шляхоцтва. Так злівалася беларуская шляхта с польскай, адрываючыся ад роднай глебы, станавілася чужой у родным краю, памірала для національнай справы. Гэту сьмерць пекна апісаў Мелетій Смотрыцкі ў 1610 гаду ў кнізе „Ѳриносъ“ (Лямэнт Усходняй Цэрквы): „Гдзе цяпер той безцэнны камень, ка-