Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/71

Гэта старонка была вычытаная

„І то міласцівые Панове не малая шкода: слугі хаваемо Ляхі. Давай-жэ яму сукню хвален—дыфзоваю, карміж яго сласна (ласа) а з іх службы ніякай немаш; і толькі ўбраўшыся на высокіх падкоўках до дзевак дыбле, з вялікаго куфля трубіць. Ты пане за стол, а слуга сабе за стол — ты боршчык, а слуга лях, на пакутніку штуку мяса — ты за фляшу, а ён за другую, а калі слаба дзержыш то ён і з рук вырве; толькі пільнуе скора з дому ты, то ён маўчком прыгэсціцца табе да жонкі; і такога чортопалоха з немцамі выгнаці, што да нас улезьлі праціўко праву нашаму.

„О старожытные нашы паклоны (падаткі) Смоленскіе прэдзірайце вочы, лепш чым о Інфлянты, бо тые мечнікі (маскалі) як ўлезуць, то іх і зублём ня выкурыш, як пчолы ад мёду.

„То ўсе погаварылі есьмо аб розных утратах нашых а і гэта не малая штука: коні дрыганты на стайні хаваці — давай-жэ ім і ў лето і ў зіме авёс і сено — падсцілай-жэ іх што ноч — хавай-жэ для іх слугу-ляха конюшаго і машталера, а з іх ніякоі службы не пытай, а колі-ж ешчэ Лях як жэрэбец будзе ржаць каля дзевок як дрыгант каля кабыл; прыміж к яму двох літвіноў на страж, бо і сам дідко не ўпільнуе.

„І то на сьвеце дурніна — гадзіннікі нам меці: мне прытрапілося на тандэнце ў Кіеве купіці; далісьмо за яго тры капы грошэй, а як есьмо да Вільна на направу паслалі, ажно на пятую капу круціць злодзей заморшчык. Добры то наш гадзіннік пятух! што нехібне, а паўночы кукаракуе! І то вельмі страшная шкода гологудзкіе куры хаваці, іх дастаткам вялікім жывіці і нные пташкі смажыці. Торты гэтые цынамонам мігдаламі багато цукроваці. А за маей памяці прысмакоў гэтых не бывало. Добрая была гуска з грыбкамі, качка з перчыкам, пячонка з цыбулей ці з чэснаком, а калі на перэпышные дастаткі каша рыжовая з шафранам. Віна вэнгерскаго не зажывалі перэдтым малмазію скромна півалі, мядок і гарэлочку дзюбалі — але грошы поддастаткам мевалі, муры сільные муравапі і вайну слаўную крэпко і лепш дзержалі як цяпер.

„І то не до рэчы. Ў багатых сукнях пані ходзяць; не зналі перэд тым гэтых португалі ці фортугалі!.. — а падалок рухаецца а каля падалка чэпляецца, а дваранін у ножку як сокал загледае, каб гдзе шчупнуці салодкаго мяса. Тож я радзіў бы нехай беьежонкі нашые ў запінаные даўные убіраліся казакіны, шнурованые — на задзе насі-