Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/72

Гэта старонка была вычытаная

лі распоркі, а к таму каб з немецка зарывалі плюдрыкі, не так бы хутко охотнікі мілостные любіцельну скрадывалі брэдню. А цяпер, хаця з рогатыною на ваці стой у жывые вочы, такога беса не упільнуеш!…

„Далей а чым з вамі радзіці незнаю. То Вашай Міласьці прыпамінаю каб заўсёды (колькі) сэнатароў і (паноў польскіх, толькі і) Літоўскіх пры каралі Яго Міласьці было.

„(Мо) быўбы і я, толькі каралеўшчыны не маю, бо перэд другімі не ўхапіў.

„А што есьмо казалі ўсё праўда.

„А Уршулю королеўну (дачку) Яго Міласьці, міленько ў ручку цалуем, як (і) другіе малодшые сэнаторчыкі. Не дзівіцесе Панове Браце! — Век вяком сказывае: — „сівізна ў барадзе і чорт у ледзьвях за паясом“ — а — „харошае віданьне кусіць“.

„Ня толька ў Смаленску, але і ў Мозыру ўвесь павет а тым даўно радзіў, кагоб мудраго да вас на той зьезд (сэйм) к той сэнтэнціі выправіці. — Мяне вядомаго тых спраў да Вашай Міласьці (паслалі) і каб Господзь Бог даў умеці перэд каралём Яго Міласцею і Вамі Панове Браця, адкрыці нашые рады.

„(Нехай) сказаўбы хто з вас лепш, толькі не баламуцячы і я на том перэстану.


Брэсцкая Унія адбылася пры поўным разладзе ў грамадзянстве і пайшла па дарозе, каторая ня мела нічога супольнаго з національнай справай. Гэта была вялікая абмылка. Яе зразумелі нават пазьнейшые каталіцкіе гісторыкі і нарэкаюць на тагочасных „місіонэроў“, кажучы, што яны былі зусім нездатны да працы серэд беларусоў, бо не апіраліся на національнае пачуцьце народу, але яго апалячывалі. Ксёндз Калінка ў прадмове да жыцьця сьв. Ёзэфата пішэ: «і да цяперашніх часоў серэд каталіцкаго духавенства рэдка спаткаеш чэлавека, што шанаваў бы абрад і національнасьць таго народу, серэд катораго працуе. Ім здаецца, што зрабіць чэлавека італьянцам або французам (а ў нас палякам) — гэта найлепшы спосаб навярнуць яго. Гэта фальшывы погляд. Усе народы створэны Богам, мілы Богу, ды ўсе яны, не трацячы свайго національнаго пачуцьця, могуць прылучыцца да ўсесьветнай цэрквы. Хто аб гэтым забывае, тые і сабе, і справе веры шкодзяць, бо се-