Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/73

Гэта старонка была вычытаная

юць паміж усходнімі народамі думку, бытцам каталіцтво — гэта толькі спосаб да дэнаціоналізаціі іх». Так было і ў тые часы: езуіты нехацелі пайсьці за голасам народу, не хацелі прыслухівацца да національных жэданьнёў і патрэб народу ды гэтак справу сваю, ня гледзячы на помач польскаго ўраду, не маглі наладзіць карысна і трывала.

Беларуская рукапісная Біблія XVII сталецьця.


Беларуская рукапісная Біблія XVII сталецьця.

Праваслаўные пры помачы князя Острожскаго скора дайшлі ізноў да даўнаго значэньня; Унія шырылася зусім памалу. Усё залежало цяпер ад таго, ці шляхта прызнае на сэйме уніятам роўные с каталікамі правы і ці уніяцкае духавенство зраўняюць у правох с каталіцкім. Езуіты кіраваліся да таго, але спаткалі моцны атпор