Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/75

Гэта старонка была вычытаная

шляхце паставілі варунак, што яна павінна або прыняць Унію, або адрэчыся свайго меньня, каторае аддавалі польскім паном. Праваслаўные цэрквы адны пазачынялі, другіе аддалі ў арэнду жыдом. Калі прыходзілося адпраўляць богослужэньне, хараніць, ці хрысьціць, трэба было ісьці да жыда і плаціць грошы за тое, каб ён атчыніў дзьверы цэрквы. Вольны дагэтуль казак, каторы не хацеў прыймаць Уніі, лічыўся цяпер безпраўным разбойнікам; а калі і прыймаў яе, дык павінен быў стацца нявольным мужыком і адбываць прыгон. Адважны казак і сьветлы чэлавек, гэтман казацкі Сагайдачы, патрапіў на нейкі час злагодзіць адносіны Польскай Рэчы-поспопітай да казакоў, але пасьля яго сьмерці ізноў пачалі зьдзекавацца над казакамі. Палякі ўзятых у няволю казакоў страшэнна мучылі, а з гэтманоў іх Паўлюка і Остраніцы з жывых дзерлі паясамі скуру. Казакі стараліся адплачываць тым самым жыдом і палякам. З гэтаго часу Украйна становіцца мейсцэм, куды ўцекаюць усе нездаволеные польскім урадом: «дызуніты», селяне каторые ўцекалі ад падданства і др.; яны пачынаюць выступаць, як абаронцы праваслаўнай веры. Такім спосабам паглумленьне національнай справы на Брэсцкай Уніі давяло да казацкіх войн, а з імі памалу і да руіны Польскай Рэчы-посполітай.

Ў 1632 гаду памёр Жыгімонт IV; пасьля яго сьмерці выбраны быў за польскаго караля Жыгімонтоў сын Владыслаў IV. Владыслаў на гасударственые справы глядзеў шырэй, чым яго бацька; ён хацеў перэбудаваць унутрэны парадак гасударства, не хацеў нікога прыцісьняць за веру і нават пастараўся дабіцца ад сэйму некаторых палягчэньнёў для дызунітоў (праваслаўных). Владыслаў разумеў усе тые крыўды, якіе чыніліся казакам на Украйне, і меў вялікую ахвоту здаволіць справедлівые жаданьня казакоў, але каралю не даваў волі сэйм, зложэны з шляхты, Дык хаця кароль спагадаў Русі, усё-ж і пры ім так сама, як і раней, рабіліся безпраўя, а казацкіе войны з Рэч-посполітай не канчаліся. Іначэ й і быць не магло; бо ў тые часы шляхціц за чэлавека ўважаў толькі шляхціца, крыўда зробленая не шляхціцу не лічылася крыўдай. Але пры ўсім гэтым усё-ж ткі шляхта была толькі сотнай часткай усяго народу, каторы стагнаў пад уціскам шляхоцкай самаволі, пад цяжкай паншчынай. Нават сам кароль ня меў ніякай свабоды, быў нявольнікам шляхты. Шляхце ён мог даваць прывілеі, але калі памыкаўся зрабіць хоць найменшае палягчэньне ў долі самога народу, то гэтаго не па-