Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/76

Гэта старонка была вычытаная

зваляла шляхта, бо кожнае такое палягчэньне абмежывало правы, або лепей самаволю шляхты.

Владыслаў спагадаў казакам і ўсяму Рускаму народу, але ня мог яму ні ў чым памагчы; вось, калі аднаго разу казакі жаліліся яму на ўціск, ён сказаў ім: „маеце шаблі, даходзьце самі правоў сваіх“ — і гэтым даў знаць казакам, што едзіная дарога да свабоды — гэта паўстаньне. Казакі верылі каралю Владыславу і любілі яго, дык што раз галасьней пачалі казаць, што яны хочуць ратаваць сябе і караля з „Ляцкай няволі“.

За год перэд сьмерцьцю Владыслава здарылося на Украйне само па сабо малое здарэньне, але яно было той іскрай, с каторай пасьля заняўся вялікі пажар. Адзін шляхціц, Чаплінскі, слуга вялікіх паноў Конецпольскіх, адабраў сілай у рэестроваго казака і шляхціца гэрбоўнаго Богдана Хмельніцкаго засьценак (яго бацькоўшчыну) і падмануўшы вывез яго жонку к сабе, а сына Хмельніцкаго выбіў публічна на рынку. Хаця ў Польшчы ўся шляхта — бедные ці багатые — лічылася раўнёй, але напраўдзі сільнейшые паны часта крыўдзілі сваіх слабейшых братоў, і тые нігдзе не маглі знайсьці на іх суда. Так было і цяпер. Хмельніцкі нігдзе не мог знайсьці справедліваго суда на пана Чаплінскаго. Тады, бачучы ўжо здаўна толькі крыўды ды непраўды, якіе польскіе паны чынілі ўсім слабейшым, пастанавіў адамсьціць гэтым паном за сябе і за свой народ. З гэтай думкай ён паехаў у казацкую Січ і, падбунтаваўшы казакоў, паслаў ганцоў на ўсе староны, каб клікалі народ да вялікаго паўстаньня проці паноў. Народ усюды з радасьцю прыймаў ганцоў Хмельніцкаго, і людзі, годные да аружжа, выпрагалі з сох сваіх каней ды пасьпешалі ў Січ. Сабраўшы шмат сіл, Хмельніцкі кінуўся на крэпасць Кудак і дабыў яе. С Кудаку Хмельніцкі пісаў да караля Владыслава пісьмы, даходзячы перэд ім казацкіх крыўд, але Владыслаў як-раз у тым часі памёр (у 1648 гаду), уносячы с сабой апошні звязак казакоў с Польшчай.

Богдан Хмельніцкі гэтман казацкі.


Богдан Хмельніцкі гэтман казацкі.

На месцо Владыслава палякі выбралі на караля Яна Казіміра. Тымчасам Хмельніцкі, зазваўшы на помач сабе Татароў, меў ужо блізка поўмільёна войска, каторае прызнавало яго сваім гэтманам; з гэткім аграмадным войскам ішоў ён у Польшчу мсьціць за сваю і народные крыўды. Нішто не магло аперціся яго грознай сіле. Разбіў ён польскае войско пры Жоўтых водах; — пад Корсуном узяў у