Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/77

Гэта старонка была вычытаная

няволю польскіх гэтманоў: Каліноўскаго і Потоцкаго. Палякі, бачучы, што сіла казацкая — грозная, пастанавілі пайсьці „посполітым рушэньнем“ на казакоў, але не дацэнівалі іх сілы. І вось Хмельніцкі ешчэ раз разьбіў палякоў пад Пілавіцамі. Гэтую бітву польскі гісторык Кубаля апісывае вось як: „шляхта выступіла з блескам, на які Рэчпосполітая здабыцца магла толькі па доўгім спакою. Узялі з скарбцоў найдаражэйшае аружжэ, апратку з рысіх і саболіх скур; забралі пурпурные з залатымі ўзламі рыдваны і скарбные возы, поўные дарагіх апратак, золата, срэбра, дарагіх каменьнёў, а шмат хто з рыцароў прадаў апошні дабытак, каб дараўняць другім у блеску. Так стануло пад Львовам 40 тысяч шляхты, прыбранай як бы на вясельны банкет. Мігацелі ў грамадзе срэбрам тканые адамашкі, аксаміты, залацістые паясы, срэбрыстые панцыры і гэлмы; шумелі саколіе крыльля, хісталіся на ветры брылянтовые кіты, а коні мігацелі ў залацістай збруі, у шаўковух сетках, званілі пасрэбранымі падковамі. Ішоў на Украйну паход, як на коронацію. Дзьвесьці тысяч слуг з лёгкім аружжэм паступало за войскам разам з нялічэным лікам вазоў і карэт панскіх. Хацелі паказаць збунтаваным мужыком, што ідуць паны. Шляхта голасна казала, што не шаблямі, але бізунамі будуць ваеваць з мужыкамі“. Тым часам — ,…войска Рэчы-посполітай стануўшы пад, Пілавіцамі, ня біўшыся с казакамі, уцякло ў найбольшым безладзі. Начальнікі першые ўцяклі ў ночы з або-