Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/78

Гэта старонка была вычытаная

зу. За імі пайшло войско, пакінуўшы ўвесь абоз казакам“. Пасьля гэтаго Хмельніцкі пайшоў на Львоў; узяўшы з гэтаго гораду багаты окуп, пакіраваўся на Варшаву. У Замосьці прыняў каралеўскіх паслоў. Каралеўскім паслом Хмельніцкі паставіў вось такіе варункі згоды: каб сілай не прымушалі перэхадзіць народ у каталіцтво; каб жыдоў і езуітоў, каторых Хмельніцкі называў „Візувітамі“, ўзялі палякі назад к сабе ў Польшлу; каб Мітрополіт Кіеўскі заседаў у польскім сэнаце і ўсе ўрады на Украйне аддаваліся толькі праваслаўным, ды каб 40 тысяч казакоў Рэчпосполітая трымала пад аружжэм сваім коштам; а наканец, каб выдалі яму Чаплінскаго. Як з гэтаго відаць, варункі Хмельніцкаго былі зусім справедлівые, тымчасам шляхта на сэйме аткінула іх і пастанавіла далей ваеваць. Вайна гэта цягнулася безмала 6 гадоў і скончылася тым, што казакі, як незалежны народ, падаліся пад апеку Масквы ў 1654 гаду, пры царэ Алексею Міхайловічу.

Калі паўсталі за свае правы Украінскіе казакі, пачаў варухацца народ і ў нас на Беларусі, гдзе ганцы Хмельніцкаго паддавалі не мала ахвоты да гэтаго. Але тутака рух быў шмат слабейшы, бо на Беларусі ў той час стаяло моцнае войско, каторае прыгатавала Рэчпосполітая, спадзеваючыся напасьці Масквы.

Першы на Беларусі пачаў паўстаньне Антон Небаба, намаўляючы селян і мешчан, прыціснутых так сама, як казакі, паўстаць на абарону сваіх правоў. Пасьля прылучыліся да яго палкоўнікі казацкіе Непаліч і Хвэсько, каторые праз кароткі час патрапілі сабраць каля сябе блізка 30 тысяч чэлавек. Беларускае селянство вітало казацкае войско хлебам і сольлю і грамадамі прылучалося да яго. Старадуб, Гомель, Лоеў і Брагін атчынілі ім свае брамы.

Пры першай чутцы а паўстаньні на Беларусі гэтман Радзівілл паслаў проці казакоў вялікае войско і, спаткаўшы іх за Прыпецьцю, разбіў. Польскіе „жоўнеры“ ішлі на казакоў, бытцам на аблаву, па лесох, і балотах; с хворасту і балота выцягівалі іх і рэзалі без міласердзя. Адна грамада казакоў з 200 людзей, засекшыся на купіне, доўга баранілася проці рэгулярнаго войска; хаця гэтман, ацэніваючы іх багатырство, даровываў ім жыцьцё, але яны гэтай афяры не прынялі і, на знак свайго пастанаўленьня не паддацца жывымі, ўсе грошы перэд вачыма польскаго войска ў ваду кінулі, а самі з нявіданай адвагай кінуліся на непрыяцелёў, ды толькі пехота патрапіла