Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/81

Гэта старонка была вычытаная

правоў на Украйну; вось, каб прымусіць іх да гэтаго, ён сам першы выйшоў проці іх з аграмадным, блізка двухсоттысячным войскам. Войско гэтае было раздзелено на чатыры часьці: глаўные сілы — пад кірункам самога Цара — ішлі к Смаленску; другая часьць — пад кірункам Шэрэметева — пасувалася па-уз Дзвіньню к Полацку праз усю цяперэшнюю Вітэбскую губэрню; трэйцяя — пад кірункам Трубецкога — ішла на Могілёў, а казакі пусьціліся ў заднепроўскіе беларускіе землі.

Цар Алексей Міхаловіч.


Цар Алексей Міхаловіч.

6 Траўня (мая) 1654 году царскае войско прыступіло к Смаленску, каторы, зачыніўшыся, нажыдаў непрыяцеля. Горад быў добра ўмацаваны і меў паддастаткам усякіх запасоў, — як ваенных так і харчоў, — дык мог доўгі час трымацца, тым больш, што ў горадзе было, апрача 4 тысяч шляхоцкаго войска ешчэ дзьве тысячы немецкай артылерыі з гарматамі, над каторымі старшым быў практычны ваяка немец Вільгэльм Корф, — ды ешчэ шмат мешчанскаго войска — так званай „смаленскай дружыны“. Алексей Міхайловіч хутка ўцяміў, што горад узяць сілай трудна, дык пачаў прабаваць іншых дарог. Смаленскім Ваеводай пад той час быў Піліп Обуховіч, чэлавек малодушны і перэкупны. Яму Маскоўцы і зрабілі посул, каб ён здаў ім горад за добрые падаркі. Обуховічу гэтаго два разы казаць ня трэба было: ён прыстаў на здачу горада, і горад хутка здаўся, хаця на гэта вельмі нарэкалі як само войско, так і мешчане, каторые рваліся да абароны. Здача Смаленска насьцеж аткрыла Ма-