Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/82

Гэта старонка была вычытаная

скоўскаму войску вароты ва ўсю Беларусь, і Цар Алексей Міхайловіч, не чэкаючы, скарыстаў з гэтаго. Здача Смаленска Маскоўцам абурыла ўвесь край і вызвала немала напасьцей на Обуховіча, аб чым сьведчаць нам розные гісторыкі. З дакумэнтоў, датыкаючых гэтых здарэньнёў, для нас мае не малую цэну ліст Комуніякі да Обуховіча, пісаный па Беларуску, катораго шмат копій разходзілося па краю. Ніжэй друкуем гэты ліст, трымаючыся тэксту копіі, перэховыванай у Кракове ў „Narodowy’m Muzeum“ (z tek Emeryka Čapskiego 8, rękopisa cr. 1 Varia); папраўлены ён павэдлуг другой копіі, каторая празначэна для Беларускаго національнаго музэума і пакуль-што знайходзіцца ў прыватных руках.

„Міласьцівы Пане Обуховіч мой ласкавы Пане.

Руіны Замчышча ў Люцыне.


Руіны Замчышча ў Люцыне.

„З умыслу пасылаю служку нашаго, Пана Іоахіма Говорку, абвешчаючы добрае здароўе Вашмосьці ці нездароўе, ў якім тот час Господ хаваць рачыць пасьля того перэпуду Маскоўскаго! і я так знаю, што трудно Вашмосьці ўсім на жывоце. Да ня гневайся, Госпадару, на мене, што я тытула воеводзкаго не даложыў. Бо, напісаўшыб Воеводою Смоленскім, тобы я солгаў; напісаўбы безвоеводзкім, тобы Вашмосьць загневаў, хоць незашто. Бо мне бачыцца, калі Вашмосьць Смоленск продалі, то і тытул оддалі. Многа людзей звешчалі (аб тым), што і Вашмосьці людзі грошы пабралі (ад Маскоўцоў). Лепей было пане Філіпе сядзець табе у Ліпе. Уваляўся Вашмосьць у вялікую славу, як сьвіньня у гразь, горш таго калі хто пападзе у новым кожусе у густое балото. От нам затое, што дзёшова Масква соболі прадавала, ўсю Русь з людзьмі забрала, — мы, убачыўшы густые соболіе каўнеры, позналі есьмы, што худа будуць біцца і нашы жолнеры, а што мы бедные у кажухах сем лет Смаленска дабывалі, то вы мудрэйшые ў саболях за чатырнадцаць нядзель аддалі. Баюся я вельмі, штоб за тое баба каму пупа ня рэзала — за меншую віну, кажуць людзі, Пана Осьціка нябошчыка напалохаў кат у Вільні, аж мяса яго валаклося, што адно картачку пісаў да Масквы неосцерожна, а мы і Цара у ногу цалавалі, і грошы пабралі, але больш нам тое так не мінецца. Пан Госевскі не многа па лацінску умеў, а з меншым людам і апаратам ваенным і жыўнасьцю Смоленска дадзержаў. Мудрасьць вяліка, кажуць людзі, як тая сьвіня: калі много ее хто зажываець, той нічога не дбаець, — а калі чэлавек надта кусіць і пастагнаць, мусіць, і хвасту бы-