Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/84

Гэта старонка была вычытаная

будзець. — У Гданьску ёсьць там каму валы сыпаці і без нас, што людзі старые мовілі, то ўсё праўда і горазд у памяці маю, колі быў пан Мелешка каштэлянам Смаленскім, то я, будучы на сэйме, на той час за ім з кордзіком стаяў — яго мова ў тые словы была. — Панове, кажу вам праўду, по вельмі мудрых людзях нічога на сём сьвеці, за тры хвілі з болота чыняць золото, а з золота болото своімі шальберскімі мовамі і разговорамі, штобы нас простых ошукаць і ў блазны пострыгці, але покуль ён таго докажэць, сам кепом зостанець. Надуўся ў Сэнаце, як петух галагуцкі, а праўды не пытай, усё баламутня. З гурбою дзержыць так, так, так, а калі мовіць тое не так і піскнуці ня хочэць. Не баяўся так караля Іхмосці Зыгмунта (Аўгуста) і ўсіх сэнатароў ані умеў болей толькі часоўнік і псалтыр перэчытаць, по многіх кнігах зблудзіўся. Цеперачны розум, як каза па лесе, а на праўду сьвятую ні ад каго здароваго нет, адно баламутня, і самі погібнуць і нас погубяць, кождэн Мосьці Пане ужываць будзе. Як цюнец мой быў з сынамі у мястэчку Палоннай з курмі на торгу, чуў од кагось і мне звестно, што ляхы на Вашмосьці вельмі пазакручывалі хвасты, одноб толькі сэйм дайшоў, бо яны хочуць Вашмосьці аб тое турбоваць не кепско, дай то Божэ штоб тое дармо не мінуло, і то лі праўда чылі не паказываюць на Вашмосьці якобы Вашмосьць у дванадзесят пехоты зьехаў на адзыскане Смоленска, дарэмно то Вашмосьці стараньне, маючы чатырнадсот пехоты да абароны Смоленска, людзей зацных і добрых пры жыўнасьці і гармаце, ды не хацеў бараніці, а цепер толькі маючы грэблю ў маетнасьці Полоннай сыпаці пазваляюць, а (не) Смаленска пазад адзысківаюць. Ой пане, годзі вы так як сліжа ў Неман упусьціць, не заўтра тое ужо будзе, людзі і тое кажуць даводне во ўсіх штурмах Вашмосьці толькі аднаго ткача забіто і то не вельмі знаменітаго, хтось поведзіл якобы Вашмосьці воеводзтво кракоўскае Кароль Его Міласць у награду Смоленска мае даці, бояцься Ляхы вельмі штобы Твая Міласьць Вэнгром оных не прадаў. — Нешто пане ото родом дому дзеецца. — Дзед Тваей Міласьці калі Генэралам быў у Мозыры, то слыў, што за малые грошы непраўду продаваў. — Пан оцец Вашмосьці судзьдзёю будучы Мозырскім за маей памяці у каго больш узяў, таго хороше осудзіў. Калі нябошчык з таго сьвету уступіў, Мозыране вельмі рады былі, а калі-б Вашмосьць дагэтуль за праўдаю хадзіў, тоб