Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/85

Гэта старонка была вычытаная

і Бог памагаў, дадушы то мне дзіўно што Вашмосьці трыста падвод пад адну пасьцель Масква дала, тоб гэта не посьцель была так вельмі цяжкая, хіба кождая перына абернулася ў чырвоные золотые, сяк так нагородыўся Вашмосьці ўпуд маскоўскі. Каліб гэтакую кучу гною даў вывозьці із Смоленска Хмельніцкаму до Чэгрына, і тоб не без шкоды было. Пане у мене гэтай брэдні ёсьць не мала, адных перын дзевяць кром дробных падушак, і то адна кабыла возіць, гдзе тэй брэдні патрэба! Меўбы і болей што да Вашмосьці пісаць, зленаваўся дужэ і стаць не магу. Да не гневайся Господару, а хтож каго осьцерэжэць, калі не мілы свой даўны друг.

Дан с Тулан дня 6 Юнія 1655 году.

Здабыцьце Смаленска, як ужо вышэй было сказано, аткрывало насьціж дарогу ў глыб беларуска-літоўскіх зямель маскоўскаму войску, каторае шыбка пасувалося наперад, здабываючы адзін за адным гарады „літоўскіе“. За колькі месяцоў вайны ў руках Алексея Міхаіловіча — былі ўжо: Вітэбск, Могілёў, Мінск, Коўна, Гродна і Вільня. Усяго было ўзято больш за 200 гарадоў, мястэчек і замкоў. Здабыўшы Вільню і часць літоўскіх зямель, цар Алексей Міхайловіч пачаў першы з цароў Маскоўскіх называць сабе „всея Великія, Малыя и Бѣлыя Россіи Самадержца“.

Далейшы паход Маскоўскаго войска ў глыб краю затрымалі Швэды, каторые ў той час з другой стараны напалі на Польскую Рэчпосполітую. Думка аб незалежнасьці „Літвы“ пры тагочаснай руіне Рэчыпосполітай ізноў засьвітала ў галовах магнатоў і князёў „літоўскіх“. Князь Януш Радзівілл з сваімі староннікамі ураілі перэдаць Літву пад апеку швэдзкаго караля на тых самых варунках, на якіх яна была злучэна дагэтуль с Польшчай. Гэта была апошняя паманка Беларуска-літоўскіх зямель, каб выламацца з залежнасьці ад Польшчы. Большая частка тагочаснай шляхты не разумела думкі князя Радзівілла і дзеля гэтаго не пайшла за ім. Іншые думаюць, што Радзівілл паддаўся швэдам дзеля таго, што не было як бараніцца; — гэто непраўда. Швэдзкаго войска ў Літве пад той час было усяго толькі 3 тысячы, — літоўскаго-ж было 30 тысяч, а магло быць і шмат болей, калі-б пазвалі тутэйшае селянство. Можэ паступкамі князя Януша Радзівілла кіравало і асабістае жаданьне стацца удзельным Літоўскім князем, але ва ўсім гэтым была і здаровая гасударственая думка адбудаваць незалежнае „Літоўскае“ гасударство.