Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/86

Гэта старонка была вычытаная

Тым часам маскоўскаму войску ў Беларусі неяк перэстало шанцаваць; прычына гэтаго была вось якая: калі украінскіе казакі перэдаліся пад Цара маскоўскаго, яны думалі знайсьці ў маскоўскім гасударстві блізкі сабе праваслаўны народ; тое самае думалі і праваслаўные ў беларуска літоўскіх землях, дык Маскоўскаго Цара лічылі апекуном сваей веры. Тым часам бліжэйшае знаёмство паказало ўсю рожніцу зродных, але ад векоў рожных культур, беларускай і маскоўскай. Пры гэтым выйшла, што Беларусы і Маскоўцы рожняцца ва ўсём, ды нават і ў самай веры праваслаўнай. Для Масквы Беларусы не былі рускім народам, але „Літвой“; у Маскве думалі, што рускае — гэта тое самае, што маскоўскае, а ўсё іншае — хаця і рускае, але што вытварылося асобнымі варункамі жыцьця, — значыць і тое, што стварыла беларуская культурная работа, што было сваім для беларусоў, маскоўцы лічылі літоўскім, або і польскім, „лацінствуючым“, — не рускім. Нават чыстае праваслаўе Заходняй Русі было для маскоўскіх людзей „лацінствуючым“, а часам „літоўскай ерэсью“, не кажучы ўжо аб Уніі, каторую лічылі проста „лацінствам“. З гэтай прычыны не раз паміж беларускімі і маскоўскімі людзьмі падымаліся войстрые спрэчкі і сваркі. Беларусь, каторая перш добрай ахвотай хінулася да Масквы, цяпер, падобна Украінскім казакам, старалася выбіцца с-пад яе ўласьці. Нават ярые абаронцы праваслаўя хутка астылі да Масквы. Гарады адзін за адным пачалі варочацца пад ўласць Польскай Рэчыпосполітай. Маскоўская граніца што раз далей і далей адступала на ўсход к Днепру. Ў 1656 гаду цару Алексею Міхайловічу прыйшлося прыстаць на мір с Польшчай, здалеўшы дабіцца таго, што палякі насьледнікам польскаго пасада пасьля сьмерці караля Яна Казіміра прызналі Алексея Міхайловіча.

Хоць Маскоўскае Царство не здалело утрымаць за сабой усе заваеваные ў Беларусі землі, за тое шмат пачэрпнула адгэтуль моральных і навучных сіл для свайго адраджэньня. Праз доўгі час Татарскай няволі Усходняя Русь затрымалася ў сваім развіцьці і далёка адстала ад сваіх пабратымцоў Украінцоў і Беларусоў. Граматнасць паміж маскоўцамі была вельмі слабая, школ зусім не было. Нават духоўнае жыцьцё зусім упало, так што ў 1654 гаду Патрыарх Нікон, устроіўшы Іверскі манастыр, перэцягнуў к сабе часьць манахоў і настаяцеля Кутэінскаго манастыра, Ёіля Труцэві-