Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/87

Гэта старонка была вычытаная

ча, для помачы сабе ў перэбудове маскоўскаго праваслаўя і для прыкладу сваім земляком як трэба устраіваць манастырскае жыцьцё. Труцэвіч, перэежджаючы ў Іверскі манастыр, перэнёс туды і Кутэінскую друкарню. У 1664 гаду перэцягнулі с Полацка ў Маскву еромонаха Сімона Сітняновіча. Сітняновіч выховываў царэвіча Фёдора Алексеевіча і ён першы залажыў у Маскве фундамэнт школьнай прасьветы, пакінуўшы посьле сябе шмат навучных прац. З гэтаго часу пачынаюць маскоўцы рабіць перэклады розных кніг з беларускай і польскай мовы на сваю мову. Такім парадкам над пачаткам навукі і літэратуры ў расейскай мове працавалі вучоные Беларусы і Ўкраінцы, кладучы моцны фундамэнт да далейшаго яе развіцьця.

У Польскай Рэчы-Посполітай зараз пасьля Маскоўскіх воен загараецца ізноў змаганьне розных вер. Але цяпер гэтае змаганьне мае зусім іншы характэр, чым даўней пры панаваньні лініі князёў з Ягайловаго роду. Каталіцтво за гэты час зрабілося верай польскай і зусім злілося с паняцьцем польскай народнасьці, так што паляк і католік гэта пачалі лічыць ужо за адно.

Каталіцтво ў тым часе пачынае кіравацца да таго, каб выціснуць у Беларускіх землях ужо ня толькі само праваслаўе, але уніяцтво, і гэтае апошняе часта-густа церпіць уціск католікоў—„палякоў“. У другой палавіне XVII сталецьця беларуская шляхта без мала ўся ужо перэйшла ў каталіцтво і зусім адарвалася ад свайго народу, заглушыўшы ў сабе польскасьцю беларускае національнае пачуцьцё. Каталіцтво сталося ўжо польскай, „панскай“ верай, а праваслаўе і уніяцтво — верай простацтва, „хамскай верай“. Уніяцтво, ня гледзячы на стараньня езуітоў, усёж-ткі далёка не адыйшло ад праваслаўя, а дзеля гэтаго і не карыстало прыхільнасьцю польско-католікоў, каторые жадалі бачыць Уніяцтво не як веру саму па сабе, але толькі як перэходную ступень у каталіцтво; дзеля гэтаго Уніяцкім папам закон не даваў абецаных правоў. Даходы рускіх папоў — праваслаўных і уніяцкіх — былі такіе малые, што пароху (настаяцелю прыхода), каб пракарміць сваю сямью, прыходзілося так сама як і простаму мужыку абрабляць свой кавалак зямлі. Такое палажэньне зьвертало увагу нават польскіх каралёў, і, як сьведчыць сам Ян-Казімір, мейсцовые паны прымушалі рускіх духоўных асоб адбываць прыгон разам з селянамі, а такжэ судзілі іх сваім судом і паддавалі кары. У канцы католікі дамагаліся нават