Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/88

Гэта старонка была вычытаная

скасаваньня асобнай Уніяцкай іерархіі і прылучэньня уніятоў да каталіцтва. „Жаляцца уніяцкіе біскупы перэд Богам, перэд сьвятым айцом і сьв. Рымскай цэрквай, — пісаў у 1664 гаду уніяцкі біскуп Якуб Суша ў Рым да папежа, — жаляцца, з задзіўленьнем бачучы, што ўсюды ў нашай бацькоўшчыне знаходзіцца ці мала паноў лаціннікоў, каторые дамагаюцца перэд сьвятой Сталіцай Апостольскай таго, каб нас, уніяцкіх біскупоў, скасаваць, каб меньня нашы прылучыць да каталіцкіх біскупствоў і каб пакінуць нам толькі манахоў і белых папоў, але паддаўшы іх пад ўласць лаціннікоў“.

У 1697 гаду бытцам дзеля таго, каб зраўнаваць правы „Літвы“ с Польшчай, было пастаноўлено, каб ва ўсіх судох вялікаго княжства Літоўскаго ужывалі польскай мовы заместа беларускай, каторая з найдаўнейшых часоў была мовай урадовай (гасударственай). З гэтаго часу ўжо наша „польская“ шляхта дружна пачынае выцесьняць сваю спрадвечную мову с публічнаго ужытку ды пакідаць яе адно да прыватных патрэб, ужываючы толькі у зносінах і гутарцы з селянствам.

Каля 1717 году зьявіўся тайны праект, каб скасаваць „рускую“ веру і народнасць у граніцах Польшчы; гэты праект маніўся скасаваць ня толькі праваслаўе, але і Унію, каторая ўсёж-ткі была рускай верай.

З Базыльянскімі манахамі палякі мірыліся, бо патрапілі скарыстаць з іх помачы для апалячываньня беларусоў, але за тое вельмі не любілі сьвецкае „белае“ духавенство. Часта спатыкаем мы у польскіх пісьменнікоў цэлые хвалебные гымны аб свабодзі, якая панавала ў Польшчы, але тут зьяўляецца пытаньне: для каго і якая была гэта свабода? Свабода веры, праўда, была ў Польшчы ў часе панаваньня князёў з роду Ягайлы, або, іначэй кажучы, была ў той час, калі наша беларуско-Літоўская лінія князёў панавала ў Польшчы; значыць, пакуль у польскім жыцьці мелі сілу „Літоўскіе“ людзі, датуль была і свабода веры. Было і тады змаганьне за веру, але гэтае змаганьне з гасударствам нічога супольнаго ня мело: гэто было змаганьне партій. Роўна с тым часам, калі палякі, дзякуючы Люблінскай Уніі, забралі ў свае рукі ўнутрэнае жыцьцё ўсяго гасударства, — значыць, і літоўска-беларускіх зямель, — гіне і ўсякая свабода ў Польшчы. Гэта не голослоўная казка, але праўда, каторую даводзяць пастанаўленьня сэймоў і тысячы судовых актоў. На