Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/91

Гэта старонка была вычытаная

Беларусы канца XIX сталецьця (Случчане).


Беларусы канца XIX сталецьця (Случчане).

Пад канец ХVIII сталецьця непарадкі ў унутрэным жыцьці Польскаго гасударства павялічываюцца ешчэ дамовымі сваркамі і войнамі. Ад доўгіх войн з Масквой, а пасьля са Швэдамі, народ зусім згалеў, к таму-ж народ гэты ўсе свае разумные сілы аддаваў не на будову новаго жыцьця, але на рэлігійнае і партійнае змаганьне. Навука, перэйшоўшы зусім у рукі духавенства, стаяла на вельмі нізкай ступені, ды на першым мейсцы ставілі рэлігійные пытаньня. Пры такіх варунках развіцьце народа не йшло наперад, але нават падало ўніз, як у палякоў, так і у беларусоў. Прыцісненьня за веру некаталікоў, як ужо вышэй было сказано, давалі