Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/94

Гэта старонка была вычытаная

ЧАСЦЬ ПЯТАЯ

Беларусь пад Расеей.

Скончылося палітычнае жыцьцё Польшчы, і Беларусь адыйшла да Расеі, — споўнілося наканец тое, да чаго кіраваліся Васілі, Іваны, Алексей Міхайловіч і ўсе маскоўскіе цары, не выключаючы і Петра I, — за што было праліто многа крыві, дзеля чаго нешчасная Беларусь блізка 200 гадоў была вечным ваенным боішчэм; змаганьне, пачатае ешчэ ў XI сталецьці паміж Кіеўскай Русью і Полацкам, скончылося прылучэньнем адных і другіх да Усходняй Русі. Як даўней, пры Алексею Міхайловічу, беларускі народ для маскоўцоў быў „літоўскім“, — так і цяпер быў ён для расейскіх людзей національно зусім чужым. Беларусь для ўраду была новай старонкай з мужыкамі, каторые былі новым матэр’ялам для раздачы сваім людзям у награду за розные заслугі.

Палітыка даўных часоў мало рупілася аб „простым“ народзе і яго патрэбах. Народам у гасударстве лічыўся перш рыцарскі, ваенны стан; пасьля той-жэ самы стан зрабіўся шляхоцкім, дваранскім, ці баярскім, але рожніца была толькі ў самым названьні: вышэйшы стан кіраваў гасударственымі справамі, а „просты“ народ быў толькі служэбнай сілай. У Беларусі саўсім згінуў свой беларускі рыцарскі, ці ваенны стан; астаўся толькі народ у панскай няволі, аб каторым ніхто ня думаў, ніхто не лічыўся, і ён ня меў зусім ні голасу, ні правоў грамадзкіх. Такое палажэньне беларускаго „простаго“ народу было ў апошніе часы Рэчыпосполітай, такім яно асталося і пад Расеей.

Часта мы спатыкаем у Расейскіх гісторыкоў думкі, бытцам у часе раздзелу Польшчы Расея кіравалася пачуцьцем племенной еднасьці з беларусамі і хацела вызволіць гэты „рускі“ народ с-пад уціску Польшчы; але, калі мы прыгледзімся бліжэй да гэтай справы, то ўбачым, што тут ані племенное, ані національнае, ані нават рэлігійнае пачуцьце ня мело ніякай вагі: Расея тады, так сама як і Польшча, была ў руках шляхты-дваранства, і народ там быў так сама ў няволі, а кожнае слово, кінутае за народ, за яго цяжкую