Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/95

Гэта старонка была вычытаная

долю, цяжка каралося. Не маглі жэ адны і тые самые людзі быць адначасьне «крэпостнікамі» у сваей бацькоўшчыне, а лібэраламі і дэмократамі ў нова-дабытым краю. Дый ня зналі тады ў Расеі, хто і што такое Беларусь і беларускі народ; навука наагул стаяла нізка, а тым больш этнографія і гісторыя суседняго гасударства. Расейскае правіцельство, праўда, падыймало пытаньня рэлігійные: абарону дыссыдэнтоў і праваслаўных, — толькі рабіло гэта дзеля палітысчных мэт, глаўным чынам дзеля скасаваньня неспакойнаго суседа — Польшчы.

Што Беларусь папала пад Расею, а не пад якое іншае гасударство, гэта быў звычайны прыпадак; найбольшай прычынай гэтаму было географічнае палажэньне нашаго краю, бо ў той жэ самы час другі куток польскаго гасударстна — Галічына па тэй жэ самай географічнай прычыне папаў пад Аўстрыю. А там так сама жыло два-тры мільёны рускаго праваслаўнаго народу, зусім такога, як на Падольлі і Валыні, тым часам Расеі і ў галаву не прыйшло дабівацца Галічыны, хаця, каб хацела, магла бы лёгка замяніць яе на тую часць Польшчы, каторая Расея дастала пры раздзелі яе.

Дастаўшы пад сваю ўласць беларускіе землі, Расея гаварыла заграніцай, што народ тут чыста рускі, а побач выдаваліся цыркуляры, ў каторых гаварылося аб патрэбе абрусеньня гэтаго народу. Для абрусеньня за Кацерыны было шмат чаго зроблено. Каб умацаваць расейцоў у Беларусі, правіцельство раздавало конфіскаваные і каралеўскіе маёнткі расейскім людзям, назначало расейскіх чыноўнікоў; быў скасаваны і Літоўскі Статут. Законы, спісаные ў Літоўскім Статуце, вырабіліся, як мы ўжо ведаем, з звычаёваго права Заходняй Русі і устаноў Вітоўта; пазьней, як развівалося само жыцьцё, туды прыпісываліся пастанаўленьня сэймоў. Літоўскі Статут быў шмат лепей апрацаваны і дапасаваны да жыцьця краю, чым „Уложэнія Царя Алексея Міхайловіча“, каторымі яго замянілі. Гэтые „Уложэнія“ не здаволівалі нават патрэб расейскаго жыцьця, гдзе іх завялі ўжо з даўных часоў, бо сотні пазнейшых „Указоў“ каторымі дапаўняліся „Уложэнія“, рабілі іх так неяснымі, што ўсё аддавалося самаволі чыноўнікоў, а тые тлумачылі іх, як самі хацелі.

Населеньне краю пасьля раздзелу Польшчы складалося з двух часьцей: да першай, вялікшай, належало ўсё селянство і часьць ме-