Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/96

Гэта старонка была вычытаная

шчанства (гэта группа па веры дзялілася на праваслаўных і уніятоў, а па мове была чыста беларускай); другая — меншая часць складалася з апалячэных баяр беларускіх (шляхты), польскіх перэсяленцоў і так сама с часткі мешчан, дый па веры была яна каталіцкай, а па мове — польскай.

Царыца Кацерына II лічыла ўсю шляхту польскай, а беларускі народ — чыста расейскім, — такім самым, якім ёсць расейскі народ у Маскоўскай або Тульскай губэрні; ведама, што такі пагляд несправедлівы — На дварох цароў расейскіх моцна трымаўся ў тые часы звычай, што пагляду пануючай асобы павіны былі трымацца і вышэйшые чыцоўнікі, а ад вышэйшых ён перэходзіў і да меншых. У новодабытым краю ўрад заўсёды павінен мець сабе прыхільнікоў, на каторых апірае сваю палітыку. Так і ў Беларусі пасьля раздзелу Польшчы расейскі ўрад павінен быў выбраць сабе людзей, на каторых мог апірацца, і гэтым разам ён выбраў праваслаўнае духавенство, каторае, пачуўшы за сабой сілу, старалося выказаць яе на уніятах, а часам і на каталікох, спаганяючы даўные крыўды. Пры гэтым стараннасьць іх была нават лішне вялікай, бо ажно с Пецербурга правіцельство павінно было стрымліваць іх рэлігійны разгон.

У 1793 гаду Царыца Кацерына длл пашырэньня праваслаўя ў Беларусі і Украйне залажыла міссійнае таварыство. Кіраваў гэтым таварыствам мінскі архіепіскоп Садкоўскі; на утрыманьне міссіонероў вызначалося 20 тысяч рублёў у год з гасударственай кассы ды ешчэ, калі будзе патрэба, помачы ваеннай сілы. У Польшчы, як мы ўжо пісалі, апошнімі часамі былі вялікіе прыцісьненьня для другіх вер, дык у каталіцтво і уніяцтво, каторае усёж-ткі мело сякіе такіе правы, як вера грэко-каталіцкая, перэходзілі людзі і без перэконаньня, а нават с прымусу. Дык, пасьля аткрыцьця такога міссійнаго таварыства, гэткіе людзі кінуліся перэходзіць у правослаўе, і да 1795 г. іх перэйшло большай часьцю на Украйне і ў Усходняй часьці Беларусі блізка тры мільёны; але гэтым і скончылося чысло тых, каторые хацелі сваей ахвотай перэйсьці у праваслаўе. Тым часам у Беларусь назначаліся з Расеі новые праваслаўные духоўные, каторые хацелі імка ўзяцца за справу.

Пакуль ешчэ новые расейскіе парадкі не умацаваліся ў Беларусі, то і прылучэньне уніятоў адбывалося так, як даўней — за ча-