Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/97

Гэта старонка была вычытаная

соў Польшчы — адбывалося прымусовае прылучэньне да Уніі праваслаўных. Даведаўшыся, што ў якой парохіі ёсць людзі, каторые жадаюць перэйсьці у праваслаўе, ехалі туды сьвяшчэнікі з дзякамі і сваімі людзьмі. Тады каля цэрквы збіраліся староннікі праваслаўя; калі іх было шмат—больш, чым уніятоў, тады асьвячалі цэркву, і прыход лічыўся ўжо праваслаўным; а калі жадаўшых перэйсьці было мало, тады уніяты праганялі іх і далей аставаліся пры Уніі.

Беларусы канца XIX сталецьця (Палешукі).


Беларусы канца XIX сталецьця (Палешукі).

Такім парадкам прылучэньне („возсоединеніе“) Беларускіх зямель мело толькі палітычны характар. Як тагочасные расейцы ня лічылі ані зямлі, ані народу беларускаго расейскім, так і мейсцовые людзі не маглі адразу страціць сваей асобнасьці і зрабіцца расейцамі. Калі быў кірунак да абрусеньня, то ён не йшоў з сурьёзнаго пачуцьця національнай еднасьці, бо такой папраўдзі і не было, але гэта было скарэй, як кажэ Пыпін, „казённае стрэмленіе да аднаформеннасьці“, каторае ня можэ дапусьціць, каб побач жыло нешта неза-