Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/98

Гэта старонка была вычытаная

лежнае, самабытнае. Дзеля гэтаго для ўсяго нашаго краю не мало рабілося шкоды дзеля карысьці чыста палітычных мэт. Шляхоцкі стан, хоць ён і быў польскім, але ўсёж-ткі астаўся тым самым, чым ён быў і за часоў Польшчы; доля-ж „простаго“ народу — беларускаго ды нават праваслаўнаго, — за каторы нераз столькі рабілося гуку, ня толькі не палягчэла пад Расеей, але стала ешчэ горшай, бо расейская адміністрація ўзмоцніла паншчынную няволю мужыкоў.

Пры Імператорах Павле і Александры I пагляд расейцоў на Беларусь зусім перэмяніўся: у той час пад націскам пануючых асоб, каторые спагадалі палякам і шанавалі іх культуру, патуралі ім і расшыралі іх правы, расейскіе чыноўнікі глядзелі ўжо на Беларусь, як на чыста польскі край. Як мала расейцы ведалі аб Беларусах, відаць з запісак вучонаго расейскаго акадэміка Севергіна.

Праежджаючы праз Беларусь, Севергін спатыкаў тут праваслаўные цэрквы і, угледаючыся на богослужэбства ў гэтых цэквах, шчыра дзівіўся, што рызы на духоўных дужа падобны да грэко-расейскіх, дый чытаюць яны с кніг славянскіх; але пры гэтым Севергін не называе іх праваслаўнымі, а „сызматыкамі“.

З уступленьнем на пасад Цара Паўла I былі ешчэ больш разшырэны правы польскай шляхты над беларускім народам. А каталіцкаму духавенству даны былі такіе вялікіе правы над уніятамі, якіх яны ніколі ня мелі і за часоў Польшчы. Зрабілося гэта затым, што акурат у гэтым часе у Франціі кіпела рэволюція, і адтуль вольнадумство расшыралося па ўсей Эўропе, наганяючы не малы упуд на правіцельствы і духавенство. Для змаганьня з вольнадумствам на Заходзе Эўропы стараліся збіраць у адно ўсе консэрватыўные сілы — як гасударственые, так і рэлігійные, ня робячы пры гэтым розніцы, хто якой трымаўся веры; тое самае рабіў і Цар Павел I. Апрача гэтаго Павел I меў думку аб тым, каб даць свабоду веры ўсім, дык і работа над пашырэньнем праваслаўя ў Беларусі на нейкі час затрымалася. Пры Цары Паўле была зроблена адна вельмі карысная рэч для Беларусі: гэта ўстанаўленьне нанова Літоўскаго Статута.

Пры Александры I у 1803 гаду віленскую езуіцкую акадэмію перэрабілі на Унівэрсытэт. Польскае адраджэньне, пачатае ў Польшчы, выступіло тут з небывалай сілай, захватываючы на сваю ка-