Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/99

Гэта старонка была вычытаная

рысць мейсцовые літоўскіе і беларускіе сілы, а з развіцьцем літэратуры і асьветы у краю пачала зьяўляцца і цікавасць да самога народу, каторы не быў польскім, хаця такім і лічылі яго палякі. Побоч з гэтым жыла і любоў да беларускаго народу і краю, да яго абычаёў, у каторых узрасьлі мейсцовые палякі, а нават да мовы, каторая не была ім чужой, бо зналі яе змалку ад нянек і селянства, а некаторые і да апошніх часоў ужывалі яе у штодзенным жыцьці, як сваю родную. Шляхта, хаця гаварыла па польску і лічыла сябе палякамі, аднак у стасунках с праўдзівымі палякамі называла сябе „літоўскай“, хаця з роду літоўскай мовы ня знала. Паміж імі жыло, хоць ужо несьвядомае, пачуцьце гістарычнай асобнасьці. Гэта ўсё разам і было прычынай таго, што вучоные з Віленскаго Унівэрсытэту пачалі надта цікавіцца беларускім народам, яго песьняй, казкай і абычаямі, і так памалу пачала узрастаць навуковая польская літэратура аб беларусах.

Пры Царэ Александры I ў 1812 гаду праз Беларусь двойчы праходзілі Французы. Першы раз — ідучы на Маскву, а другі раз — вертаючыся назад. Вайна 1812 году прыпомніла Беларусі страшные часы маскоўскіх і швэдзкіх воен. Безпрэстанные перэходы войск, грабежствы, пажары і др. давялі край да голаду. Былі прыпадкі, што аграбленые з усяго вёскі выміралі з голаду. Пасьля гэтых воен беларускі народ доўга ня мог аправіцца, а памяць аб іх жыве ешчэ ў народзе і на сягоньняшні дзень.

Расказываюць, што калі Наполеон ішоў пад Маскву, ён нейдзе на дарозе сустрэў беларускую бабу і загадаў затрымаць яе і выпытаць, як яна хочэ: ці каб француз пабіў расейца, ці каб расеец пабіў француза? Баба, паскрэбаўшыся ў галаве, сказала: «ды я-б, кажэ, хацела, каб француз, заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!…» Французы спраўдзі сперша пагналі расейцоў, але толькі хутко вярнуліся у страшным безладзьдзі. Заместа стройных палкоў за Наполеонам беглі абдзертые, галодные і ззяблые грамады, пакрытые ранамі, памарожэные і хворые, значучы сьлед свой трупамі. Французы патрапілі быць такімі самымі для народу, як войскі Трубецкаго і другіх пры Алексею Міхайловічу і Петру I.

У часе францускай вайны часць палякоў памагала Наполеону; гэта было прычынай таго, што пад канец панаваньня Александра I