мадою правы суду над жыхарамі места, вольнасьць гандлю і гандлёвых збораў. За атрыманыя правы горад павінен быў плаціць гаспадару ўмоўленыя налогі. Літоўска-беларускім гаспадаром, каторыя заўжды мелі брак у грошах, было карысна выдаваць такія граматы. З другога боку, набываць Майдэборскае права было карысна і для гарадоў. Яны, дзякуючы граматам, вызваляліся ад часта нежаданага ўплыву на жыцьцё гораду ўрадовых провінцыяльных прадстаўнікоў і іх уціску. Часта на падставе грамат гораду давалася ня толькі права суду, але права самакіраваньня. Горад адгароджваўся ад вёскі, мяшчане выдзяляліся ад служылай шляхты і ад сялянства, гуртуючыся ў асобную соцыяльную клясу, у васобны стан. Гандляры разьбіваліся на гільдыі ці на сотні, рамесьнікі — на цэхі, і горад пачынаў жыць добра вядомым нам жыцьцём заходняга гораду. Недарма гэтае права называлася нямецкім. Гарады ня мелі прадстаўніцтва на соймах шляхты і не маглі, такім спосабам, рабіць уплыў на законадаўства дзяржавы.
Вольнае вясковае сялянства Полацкай Русі таксама ў гэты пэрыод павінна было перажыць некаторыя перамены. Яшчэ і раней адчувала яно на сабе цяжкую руку капіталістага-зямляўласьніка, пападаючы ў экономічную ад яго залежнасьць. Гэтая залежнасьць з цягам часу мацнела, і вольны селянін губіў сваю волю. Потым, калі формаваўся служылы стан, гаспадары давалі прадстаўніком яго замест пэнсыі зямлю, каторая была аброблена і засеяна сялянамі. Селянін у такім выпадку ўжо ня быў юрыдычным, а толькі фактычным уласьнікам свайго кавалку зямлі, бо права юрыдычнай уласнасьці адходзіла да служылага чалавека. На гэтага юрыдычнага гаспадара селянін ужо павінен быў рабіць асабістыя аплаты і выпаўняць павіннасьці. Яны ня былі цяжкімі ў старажытныя часы. Юрыдычны ўласьнік баяўся, што юрыдычна вольны селянін пяройдзе на зямлю другога ўласьніка ці на незанятую зусім, ратуючыся ад цяжкасьці жыцьця. З першай палавіны XV сталецьця ўжо пачынаецца юрыдычны ўціск над вольным селянінам. Служылая кляса і праўдамі і няпраўдамі пачынае змагацца з правам селяніна на вольны выхад. Гэтае змаганьне прывяло да таго, што лік вольных сялян усё зьмяншаецца; селянін усё мацней і мацней прывязваецца да зямлі, на каторай працуе. Прывязаўшы селяніна да зямлі, служылы