Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/151

Гэта старонка была вычытаная

груп стаў Антон Нябаба. Да яго ў хуткім часе сталі падходзіць другія паўстанцкія групы. З атаманаў гэтых груп можна назваць Галавацкага, Няпаліча і Хвэську. Згуртавалася ўзброеная сіла каля 30 тысяч чалавек. Усё Папрыпяцьце запалілася вялікім полымем паўстаньня. Беларускае сялянства падтрымлівала казакоў харчамі і грамадамі прылучалася да паўстанцаў. Спачувала руху і мяшчанства, каторае вельмі часта станавілася на чале яго, маючы на мэце скінуць з сябе ярмо панскага фэўдалізму. Такія гарады, як Старадуб, Гомель, Лояў, Брагін і Пінск, адчынілі казацкаму войску свае брамы. Асабліва многа крыві пралілося ў Пінску, дзе паўстанцы выразалі ўсіх шляхціцаў, палякаў, не шкадуючы нават старых, малых і жанок. Вялікія спусташэньні і збойствы былі зроблены паўстанцамі пад Магілевам, Мсьціслаўлем і па другіх гарадох, каторыя прылучыліся да паўстаньня.

Чуткі аб паўстаньні казакоў і мужыкоў разышліся па ўсёй Беларусі і Польшчы. Ніжэйшыя станы, якія спадзяваліся дабіцца лепшай долі, спачувалі ім. Шляхта глядзела на паўстаньне са страхам і абурэньнем. Як толькі ў Польшчы даведаліся аб казацкім і мужыцкім руху на Беларусі, то ўрад сабраў армію і дапаручыў змаганьне з паўстанцамі літоўска-беларускаму гэтману Янушу Радзівілу, прадстаўніку магнацкай фаміліі, каторая была асабліва зацікаўлена экономічна тым, што рабілася на Беларусі, бо тут была большасьць радзівілаўскіх вялізарных маёнткаў. На тэрыторыі паўстаньня былі прысланы вялікія ўзброеныя сілы. Да іх далучаліся атрады мясцовай шляхты. Пашла барацьба, каторая была вельмі крываваю. Абодвы лягеры біліся да апошняга, ведаючы, што літасьці ні з таго, ні з другога боку ня будзе. Балоты і лясныя гушчары Беларусі, недаступныя для рэгулярнай арміі, доўга баранілі казацкае паўстаньне ад разгрому. Наймацней трымаліся казакі ў Пінску. Сюды былі зграмаджаны ўрадавыя войскі; горад быў абложан навокал так, што нельга было ні з яго выйсьці, ні ў яго ўвайсьці. Доўга трымаліся паўстанцы, ведаючы, што літасьці над імі ня будзе. Урэшце Пінск быў такі ўзят прыступам, зруйнаваны і заліты крывёю абаронцаў. Казацкае паўстаньне і ў другіх часьцях Беларусі было задушана, але не надоўга. Праз некалькі месяцаў дашлі да беларускага мужыка чуткі аб тым, што Хмяльніцкі разьбіў польскае шляхецкае войска пад Пілавіцамі. Зноў заварушыўся