Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/16

Гэта старонка была вычытаная

ларусі было сялянскае паўстанне, а не толькі Пугачоў у Расіі), ахарактарызаваў польскае паўстанне 1863 г. на Беларусі як, з аднаго боку, сялянскі рух, накіраваны супраць паноў, з другога боку, палітыка-вызваленчы, незалежніцкі рух, накіраваны супраць рускага царызму. Сапраўды, можна пагадзіцца з Ус. М. Ігнатоўскім у тым, што паўстанне 1863 г. на Беларусі мела нацыянальна-вызваленчы характар, а для групоўкі чырвоных мэтаю было ўтварэнне незалежнай ад Расіі і Польшчы Беларускай рэспублікі. Для рэвалюцыянераў-народнікаў (чырвоных) і чырвонага дыктатара паўстання В. К. Каліноўскага такая мэта існавала. Але з тым, што паЎстанне на Беларусі было сялянскім, пагадзіцца нельга. Шляхецкім яго лічылі і дарэвалюцыйныя даследчыкі, і перш за ўсё С. М. Самбук. Дастаткова зазірнуць у Беларускую Савецкую Энцыклапедыю, каб пераканацца ў шляхецкім характары паўстання 1863 г. на Беларусі. 70 працэнтаў удзельнікаў паўстання складалі дваране (галоўным чынам дробныя чыноўнікі, інтэлігенцыя, малазямельная і беззямельная шляхта). І толькі 18 працэнтаў складалі сяляне (у большасці ў Гродзенскай губерні). Асноўная маса беларускага сялянства за паўстанцамі не пайшла, нягледзячы на заклікі Каліноўскага і ягонай „Мужыцкай праўды“. Царызму ўдалося нават накіраваць беларускіх праваслаўных сялян, растлумачваючы, што яны рускія, супраць паўстанцаў-паноў. Дайшло да парадаксальнай сітуацыі, калі пануючы клас рускага дваранства ўзбройваў прыгнечаных сялян, накіроўваючы іх супраць другой часткі дваранства — апалячанага Ус. М. Ігнатоўскі, раз-пораз з’яўляецца на старонках друку.

Тут таксама трэба заўважыць, што Ус. М. Ігнатоўскі, зыходзячы хіба з таго меркавання, што імя Вікенцій не беларускае, а польскае (а сапраўды — каталіцкае), вырашыў пасмяротна перайменаваць нацыянальнага героя Беларусі Вікенція Канстанціна Каліноўскага толькі ў Канстанціна, каб не быў палякам, бо ў той час, як ён пісаў сваю працу, Ус. М. Ігнатоўскі вёў барацьбу з палякамі. Таму ўпершыню ў гістарычнай літаратуры з’явілася новая форма найменавання Каліноўскага — Кастусь Каліноўскі (Кастусь — правадыр сялянскага паўстання), пра якую сам Вікенцій Каліноўскі так ніколі і не даведаўся, бо загінуў на шыбеніцы ў 1864 г.

В ўсіх сваіх асабістых дакументах Каліноўскі подпісваўся заўсёды „Вікенцій Каліноўскі“, бо калі ў католікаў два імені, то заўсёды ўжываецца першае. І ў тагачасных афіцыйных дакументах і Пецярбургскага універсітэта, і губернскай дваранскай зборкі, і ў прыгаворы да пакарання смерцю ўжывалася толькі імя Вікенцій. Пра гэта прыхо-