храбрасьцю і вярнуўся дадому абараняць незалежнасьць Рэчы Паспалітай як рэформісты і змаганьнік за новую Польшчу.
У пачатку паўстаньне мела посьпех. Была захоплена Варшава, і рускія войскі прымушаны былі пакінуць горад з вялікімі стратамі. Тое самае адбылося ў Вільні і ў другіх гарадох. Касьцюшку ўдалося разьбіць некалькі раз асобныя рускія групы. Паўстанцаў падтрымлівалі ў пачатку сяляне, каторым Касьцюшка асобнаю адозваю абяцаў волю.
Цікава зазначыць, што адразу выявіліся нейкія нязгоды паміж асобнымі правадырамі паўстаньня. З Вільні Касьцюшка атрымаў вестку, што Найвышэйшая Літоўска-Беларуская Рада, на чале якой стаяў Ясінскі, галоўны начальнік над літоўска-беларускімі збройнымі сіламі, «прысвоіла сабе самазванна ўладу і ўводзіла дух нязгоды, што разрывае вунію двух братніх народаў» (H. Moscicki. Dzieje porozbierowe Litwy i Rusi. T. I. Wilno, 1913, str. 184). Касьцюшка павінен быў напісаць ліст Ясінскаму, у якім вінаваціў яго ў сэпаратызьме. Скора паўстанцы пачалі адчуваць патрэбу ў сродках. Тыя ахвяры, якія раней паступалі ў вялікім ліку, скараціліся. Перамяніўся і настрой сялянства ў адносінах да паўстаньня, бо хутка стала ясна, што абяцанкі Касьцюшкі так і астаюцца абяцанкамі, што шляхта і ня думае аб вызваленьні сялян. Сялянства як у Польшчы, так і на Беларусі не падтрымлівае ўжо паўстанцаў.
Пры такіх абставінах ня трудна было справіцца з паўстанцамі.
Першым увашоў з войскамі на землі Польшчы прускі кароль з заходняга боку. Праз нейкі час проціў войск Польшчы выправіла свае сілы Аўстрыя, заняўшы паўднёвыя землі. Катарына II, урачыста вызначыўшы, што Рэч Паспалітая зробіцца «гибельным горном, угрожающим спокойствию и безопасности соседей», пакіравала свае войскі з усходу пад кіраўніцтвам Румянцава і Суворава. Доля Рэчы Паспалітай вырашылася ў бойцы паміж рускімі і польскімі войскамі пад Мацаевічамі, недалёка каля Варшавы. Польскія войскі былі разьбіты, Касьцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. Пасьля крывавага штурму была забрана ваколіца Варшавы Прага (1794). Варшава павінна была здацца. У горад былі ўведзены, апроч рускіх, аўстрыйскія і прускія войскі. Па ўсім краі паўстанцкія групы былі