Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/165

Гэта старонка была вычытаная

зьніштожаны. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) павінен быў адрачыся ад пасады і пераехаў на жыцьцё спачатку ў Горадню, а потым у Пецярбург, дзе й памёр праз некалькі год. Паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Расія з гэтага падзелу атрымала заходнюю частку Беларусі і ўсходнюю частку Літвы, што злажыла губэрні: Віленскую, Горадзенскую і Ковенскую. Апроч таго, да Расіі была прылучана і Украіна да Заходняга Бугу. Аўстрыя і Прусія прылучылі да сваіх зямель рэшткі польскіх зямель.

Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць, а Беларусь увашла ў склад царска-дваранскай Расійскай імпэрыі. Пачаўся новы пэрыод беларускае гісторыі.