Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/170

Гэта старонка была вычытаная

пакірованым проці царызму. Адразу пасьля ўтварэньня ў Варшаве паўстанцкага ўраду і ў Вільні організуецца літоўска-беларускі паўстанцкі ўрад. Ён рэзка дзеліцца на дзьве часткі — белых і чырвоных. Белыя прадстаўлены вялікімі беларускімі панамі, якія стаяць за ўтварэньне вялікай Польшчы з захаваньнем старога соцыяльнага строю на Беларусі. Чырвоныя прадстаўлены дробнай шляхтай, часам ужо безьзямельнай, і розначынскай інтэлігэнцыяй, настроенай радыкальна-народніцкі. Яны ставяць сабе за мэту радыкальнае разьвязаньне на Беларусі сялянскага пытаньня і ўтварэньне незалежнай ад Расіі і Польшчы Беларускай рэспублікі. Супрацоўніцтва ў пачатку паўстаньня гэтых дзьвюх груповак тармозіць рух на Беларусі. Сяляне, бачачы ўдзел у паўстаньні паноў, ня йдуць за паўстанцамі. Справа мяняецца, калі чырвоныя адлучаюцца ад белых і бяруць кіраўніцтва ў свае рукі. На чале паўстаньня на Беларусі тады становіцца рэволюцыянэр-народнік, чырвоны дыктатар Кастусь Каліноўскі. Рух прымае выразны процішляхецкі характар. Вось, напрыклад, словы, якія прыпісваюцца Каліноўскаму: «Сякера паўстанца не павінна затрымвацца нават над калыскаю шляхецкага дзіцяці». Апроч таго, Каліноўскі ня хоча слухаць Варшавы. «Такой бязмозглай галаве, як Варшава, немагчыма давяраць будучую долю Беларусі»,— гаворыць ён. Сяляне пачынаюць прыслухоўвацца да поклічу чырвоных і прымаюць дзейны ўдзел у паўстаньні. Затое белая частка паўстанцаў адкрыта пераходзіць на старану вешальніка Мураўёва, прысланага на Беларусь для загашэньня паўстаньня. Чырвоныя не здаюцца і вядуць барацьбу на два фронты: проці белых здраднікаў і проці рускага ўраду. Такая барацьба непасільна для іх, і паўстаньне пакрысе пачынае заціхаць. У красавіку (7-20) 1864 г. быў павешан Каліноўскі. Да восені 1864 году паўстаньне было ўжо зьліквідавана. Беларусь пасьля гэтага надоўга робіцца арэнаю дзікай рэакцыі і бязупыннай русыфікацыі.

Палажэньне «вызваленага» сялянства на Беларусі ў другой палове XIX сталецьця вельмі цяжкае. Пан-зямляўласьнік сьціснуў сялянства з усіх бакоў. Недахват зямлі прымушаў яго шукаць прыработку на старане. Вольныя рабочыя рукі ён аддаваў за бясцэн пану-зямляўласьніку. Рэшта вольных рук ішла ў горад. А па гарадох на Беларусі работы ня было. «Мяжа аселасьці»