Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/173

Гэта старонка была вычытаная

ўстаноўчы зьезд РС-ДРП, каторая і пачала сваё існаваньне з гэтага часу. Бунд увашоў у РС-ДРП на правох аўтономнай адзінкі. Перажыўшы і зжыўшы са сьвету забастоўшчыну, каторая пабудавала свой цэнтр на Беларусі ў Менску, РС-ДРП і Бунд організавалі рабочыя масы на Беларусі. Бунд у тыя часы рабіў свой уплыў ня толькі на гэбрэйскія працоўныя масы. Вельмі часта ён організоўваў і рабочых негэбрэяў. Даволі ўзяць для прыкладу капыльскага гарбара, потым вядомага пролетарскага песьняра Цішку Гартнага (Д. Ф. Жылуновіча), каторы пачаў сваю рэволюцыйную і соцыялістычную «кар'еру» ў шэрагах Бунду. Наогул трэба сказаць, што і ў далейшыя часы РС-ДРП і Бунд рабілі марксысцкія ўплывы на Беларускую Соцыялістычную Грамаду, што вырасла з народніцкіх каранёў.

Рэволюцыя 1905 году паступова падгатаўлялася ў горадзе і вёсцы. Вайна 1904 году выклікала на Беларусі прамысловы крызіс, зачыніўшы для яе фабрык усходні рынак. Па гарадох пашыралася беспрацоўе, зьмяншалася заработная плата. Учасьціліся забастоўкі. Незадаваленьне сялянства на вёсцы пачало выяўляцца організована. Годы 1904-1906 запоўнены аграрным рухам. Адбываюцца стачкі і забастоўкі, ідуць самавольныя парубкі казённага і панскага лесу, падпалы маёнткаў і г. д. Агульная забастоўка 1905 году прашла дружна па гарадох Беларусі і адгукнулася на вёсцы. Працягам яе быў цэлы рад асобных забастовак, як экономічных, так і політычных, па ўсіх гарадох Беларусі. Перажыўшы разам з Расіяй у Сьнежні 1905 году найбольш рэволюцыйны пад'ём, які выявіўся ў маскоўскім паўстаньні рабочых, Беларусь потым павінна была перажываць і рэакцыю, якая ў партыйным жыцьці сказалася ў так званым легалізме і ліквідатарстве.

Легалізм на Беларусі зьвязан з порчаю клясава-рэволюцыйнай сутнасьці партый і з узмацненьнем у іх культурна-нацыянальнай працы, як беларускай, так і гэбрэйскай. «Грамадаўцы» заснавалі ў Вільні першую легальную газэту, спачатку пад назваю «Наша Доля», а потым, пасьля яе забароны, пад назваю «Наша Ніва». Рэволюцыйна-клясавыя ідэалы тут заменены ідэаламі нацыянальнымі. Соцыялізм заменен тут радыкалізмам, а часам проста лібэралізмам Вось што чытаем мы, напрыклад, у перадавым артыкуле 1-га нумару «Нашай Долі»: «Ня думайце, што мы хочам служыць толькі ці паном, ці адным мужыком. Не, ніколі не! Мы будзем