Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/18

Гэта старонка была вычытаная

АД РЭДАКТАРА

У 1991 годзе спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага гісторыка і дзяржаўнага дзеяча Ус. Ігнатоўскага. У гэтым жа годзе спаўняецца 70 гадоў з дня заснавання Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. Адной з першых кніг было выданне Ус. М. Ігнатоўскага. Выдавецтва «Беларусь» з’яўляецца пераемнікам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі і лічыць справай гонару перавыданне яго «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі».

У кнігі Ус. М. Ігнатоўскага, як і ў аўтара, цяжкі і трагічны лёс. Першае выданне было канфіскавана ў 1919 годзе польскімі акупацыйнымі ўладамі. Другое выданне ўбачыла свет пасля вызвалення Беларусі ў 1921 годзе. У гэтым жа годзе без дазволу аўтара кніжка выйшла ў Вільні. Попыт на яе не прыпыняўся, і неўзабаве выйшла трэцяе выданне, папраўленае і дапоўненае.

У 1926 годзе ў Мінску выйшла чацвёртае выданне, пераробленае. У 1927 годзе гэта кніга выходзіць ізноў у Вільні.

Пасля кароткага перыяду ў 20—30-х гадах адраджэння беларускай мовы, культуры і навукі пачаўся чорны перыяд знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1931 годзе Ус. М. Ігнатоўскі трагічна загінуў. Трагічны лёс спасціг і кнігу Ус. Ігнатоўскага. Яна была забаронена і на многія гады арыштавана ў спецсхове. Некалькі пакаленняў людзей былі пазбаўлены магчымасці вывучаць гісторыю Беларусі.

Цяпер пачалося другое адраджэнне беларускай мовы, культуры і навукі. Ізноў са спецсхова выходзяць кнігі-вязні беларускіх вучоных, пісьменнікаў, і сярод іх — «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ус. М Ігнатоўскага.

Было вырашана найбольш поўна захаваць спадчыну, якую нам пакінуў Ус. М. Ігнатоўскі. Таму мы пакідаем і тагачасны правапіс, крыніцы і падручнікі, і кнігаспіс, змешчаныя ў канцы кнігі.

Сучасныя чытачы не толькі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з гісторыяй Бацькаўшчыны, але і з сакавітай