развіцця дзяржавы і права. Разглядаў пераважна справы простых людзей.
У гэтым сказе «пахожыя людзі» — гэта феадальна-залежныя сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім у 15-17 ст., якія мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога. «Непахожыя» сяляне былі пазбаўлены гэтага права.
Вальны Сойм — Усеагульны Сойм.
Дажывотна — да смерці.
Арцыбіскуп — архібіскуп. Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул, старшы епіскап. Прымас — у каталіцкай і англіканскай цэрквах — тытул галоўных епіскапаў. (Ад лацінскага primas — галоўная асоба, галоўны).
Чынш (гіст.). — у феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. На Беларусі і Літве ў 15-19 стст. — грашовы аброк.
Менючыся — навываючыся.
Мяваліся — меліся.
Навярнуць — прыцягнуць, далучыць.
Збыткаваньняў — страт.
Мшу (царк.) — месу.
«Візівіты» — езуіты.