сталецьця часта выяўляецца ўжо ў тым, што адтуль прывозяць яны з сабою і літвінскія іменьні, каторыя носяць поруч з ранейшымі хрысьціянска-полацкімі, а то і бяз іх.
Эміграцыя ў Літву, шкадлівая для інтарэсаў Полаччыны, пашла на карысць Літве. Там пачынаецца нейкі рух — як культурны, так і політычны. Літва пачынае злучацца і пачынае будаваць уласнае гаспадарства. Злучыўшы культурна і політычна асобныя пляменьні ў адзін дзяржаўны організм, яна будзе рабіць політычную справу і ў Полаччыне.
Разьвінуўшы асьвету, культуру і экономіку, Полацкая тэрыторыя ня здолела захаваць свайго асобнага дзяржаўнага жыцьця. Літва ўзяла ў Полаччыны яе асьвету, культуру і экономічны разьвітак і прышла на тэрыторыю будучай Беларусі, каб даць ёй новы політычны зьвязак і сувязь з сабою. Ідзе векавая супольная праца; на месцы зруйнованай політычна Полаччыны і на тэрыторыі Літвы будуецца вялікае і моцнае гаспадарства з літоўскаю ўладаю і полацкаю культурна-экономічнаю асноваю. Жыцьцё гэтага гаспадарства складае другі, Літоўска-Беларускі пэрыод гісторыі Беларусі.
Гэты пэрыод называюць яшчэ эпохаю Літоўска-Рускага гаспадарства. Мы лічым патрэбным назваць яго Літоўска-Беларускім пэрыодам. Справа ў тым, што якраз у працягу гэтага пэрыоду вынікла і разьвінулася тая дыфэрэнцыяцыя ўсходня-славянскага, рускага племя, якую мы бачым дагэтуль у асобе трох прадстаўнікоў рускага племя — вялікаруса, украінца і беларуса. Літва злучыла заходнія элементы рускага племя. Тут ішло сваё асобнае культурна-экономічнае і соцыяльна-політычнае будаўніцтва, над каторым у цэнтры новай дзяржавы працавалі беларусы з літвінамі, а на паўднёвай акраіне — украінцы. На ўсходзе ў гэты самы час збудавалася Маскоўскае гаспадарства, каторае злучыла ўсходнюю палавіну рускага племя. Тут таксама йшла асобная культурна-экономічная і соцыяльна-політычная праца вялікаруса.
Апроч гэтага, трэба прыняць пад увагу, што слова «рускі» ў тыя часы ўжывалася якраз для адзнакі заходняй часткі рускага племя, якая концэнтравалася з Літвою, а ўсходнія рускія звалі сябе масквічамі. Такім спосабам, калі ператлумачыць на наша сучаснае разуменьне слова «рускі», то яно і будзе роўназначна