народнасьцяй займаць урадавыя пасады ў гаспадарстве і купляць зямлю. «У тых зямлях нашых, таго вялікага княства, зямель, гарадоў, мест, а з каторых кольвек урадоў, і дзедзіцтва ўдзержаньня, або дастойнасьцей, не маетсі даваті жаднаму чужаземцу, але толькі тубыльцом тых зямель маем даваці мы і патомкі нашыя». Гэтыя пункты, наложаныя на вялікага князя, маюць на ўвазе той факт, што гаспадар літоўска-беларускі ёсьць разам з тым і кароль польскі. Яны аберагаюць Літву і Беларусь ад політычных і экономічных жаданьняў Польшчы. Прывілеі, выдадзеныя Казімерам I, ляглі як грунт констытуцыі гаспадарства. Вялікі князь Аляксандар, наступнік Казімера, у 1492 годзе ўпісаў абавязкі, наложаныя на гаспадара, у сваю констытуцыйную карту. Далейшыя гаспадары гэтыя свае абавязкі пацьвярджалі. Прымаючы пад увагу ўвесь зьмест вышэйпаданага юрыдычнага акту, мы павінны адзначыць, што характар улады гаспадара літоўска-беларускага быў не падобен на характар улады дзяржаўца Маскоўскага гаспадарства, дзе ў гэты час вырастала і ўзмацнялася тое самаўладзтва, якое ня прымала на сябе аніякіх юрыдычных абавязкаў і ня лічылася з правамі станаў гаспадарства.
Праз 11 год (1468) Казімер Ягайлавіч выдае другі дзяржаўны акт, таксама ў беларускай мове, вядомы пад назваю статуту або судзебніку. Гэты статут мае практычную мэту — даць дзяржаўным судзьдзям як-бы падручнік для судатварэньня. Да гэтага часу Беларусь ня мела аднаго агульнага кодэксу, і гэта шкодзіла справе суду ў гаспадарстве. Суд па асобных абласьцях тварыўся на аснове вуснага звычаёвага права, каторае складалася з мясцовых звычаяў, прыгавораў больш популярных, вядомых судзьдзяў, і далёка не заўсёды гэтыя матэрыялы былі запісаны. Адсюль вынікалі як непаразуменьні, так надужыцьці[1] ў судовых справах. Парадзіўшыся на сойме ў Вільні з панамі і князямі, Казімер выдаў вышэйпаказаны кодэкс для ўсяго гаспадарства. Поўным, зусім дагаджаючым усяму складу жыцьця, гэтага кодэксу прызнаць немагчыма. Ён амаль што выключна сабраў у свой зьмест нормы ўгалоўнага права, у якіх адчувалася найвастрэйшая патрэба. Найбольш апрацаваны артыкул аб забойстве і зладзействах. Хоць і мала, але ўсё ж такі ёсьць у статуце Казімера артыкулы, датычаныя і гражданскага і грамадзянскага права[2]. Так, напрыклад, тут зачэплены пытаньні аб