Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

на- сучасных нам Літвіноӯ захавала ӯ сваім граматычным і лексычным складзе амаль ня ӯсе асобнасьці стара-арыйскай мовы. Гэтая зьява, думаюць, залежыць ад таго, што Літоӯцы, асеӯшы на доӯгі час сярод пушч і балот, як-бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываӯ.

Што датычыць да звычайных промыслаӯ, якімі жылі і карміліся Літвіны, то і тут яны йшлі тым шляхам, які паказвала ім матка прырода. Балоты, вазёры і рэкі клікалі іх да рыбацтва, адвечные лясы — да зьвералоӯства і пчалярства. Вельмі рана павінны былі яны прышыцца да зямлі, зрабіцца аседлым народам: бо куды пойдзеш, калі цябе ня пускае вольна хадзіць па сьвеце то балота, то вада. Асеӯшы на мясцох літвіны пачалі эксплёатаваць тые кавалкі сухога грунту, якіе былі раскіданы па іх зямлі. Так павінна было зьявіцца сярод іх земляробства. Усе летапісы ХІІ-га і ХІІІ-га сталецьця ӯвадзін голас гавораць, што літвіны таго часу былі ӯжо шчырымі земляробамі і мелі, дзякуючы гэтаму, больш чым даволі хлеба.

Жывучы ӯ лясным заціску, адгароджаные ад суседзяӯ балотамі і вазёрамі, літвіны не маглі разьвінуць такой культуры, якая была ӯ той час у ӯсходніх і заходніх славянаӯ. Гарадоӯ, як гандлёвых цэнтраӯ, у іх ня было. Зрэдка можна было спаткаць гарады, як цэнтры стратэгічные, каторые мала чым разьніліся ад вёсак. Найчасьцей жылі яны па вёсках, зьбіраючыся ӯ купу патрыярхальнай сямьі ці рода. На чале такіх сямей і родаӯ стаялі звычайные старшыны, раданачальнікі, ці князі, каторых літвіны называлі рыкасамі і кунігасамі. Летапісы гавораць, што такіх князёӯ у літвіноӯ было шмат. У нас ёсьць, напрыклад, такіе зьвесткі, што паӯначна-ӯсходні, рускі вялікі князь Аляксандар Неӯскі ӯ бойцы пад Тарапцом забіӯ восем літоӯскіх князёӯ; Даніла Раманавіч, вялікі князь Галіцка Валынскі, змагаючыся з Ятвягамі, забіӯ сорак ятвяжскіх князёӯ. Нам патрэбна выясьніць, кім былі гэтые літвінскіе кунігасы, ці рыкасы, якую яны мелі ӯладу і моц. Мы мала можам адказаць на гэтае пытаньне. Усё-ж такі вядома, што ӯлада літвінскіх князёӯ пашыралася на нязначные па тэррыторыі вясковые ваколіцы, але ӯ гэтым невялікім абшару яны кіравалі зусім самавіта і незалежна адзін ад другога. Паміж імі часта адбываліся хаӯрусы, а яшчэ часьцей ішло змаганьне з прычын чыста мясцовых ці радавых; іншы раз яны злучаліся для якога колечы хаӯруснага паходу на суседзеӯ. Магчыма думаць, што некаторые кунігасы былі проста патомкамі радавых старшын; другіе абіраліся асобнымі патрыярхальнымі