Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

чыцца, элемэнтам псыхічнага жыцьця чалавека будзе ўсьведамленьне тых пабуджэньняў, якія дзеюць на яго ворганы. Фізіолёгічна гэта тлумачыцца тым, што падчас псыхічнага працэсу дзеюцца молекулярныя зьмены ў нэрвах з вельмі хуткай скорасьцю.

Каб выклікаць чуцьцё, неабходна адпаведная сіла ўзбуджаньня або інтэнсыўнасьць, бо калі парушэньне нэрву ня дойдзе й не перадасца ў мазгавы цэнтр, дык не атрымаем чуцьця (усьвядомленага рэфлексу), а толькі нясьведамы рух у нэрвах. Чуцьцё адзначаецца яшчэ якасьцю (квалітай) г. ё. асаблівасьцю, дзякуючы якой адрожніваем і ня зьмешваем чуцьцяў (напр. смак ня зьмешваем з слухам, дотыкам або наадварот і г. д.) і таксама чуласьцю, бо чуцьцё выклікае пачуцьцё прыемнасьці або няпрыемнасьці. Кожны наш ворган рэагуе на нешта яму ўласьцівае й толькі. Можна было-б пералічваць шмат уласьцівасьцяў чуцьцяў, як напрыклад: зьмястоўнасьць, неперадавальнасьць, нязьмернасьць, суб‘ектыўнасьць ды інш.

Прынята разглядаць у псыхолёгіі пераважна толькі пяць чуцьцяў, як падставовыя: узрок, слух, нюх, смак і дотык. Яле апрача гэтых, істнуе цэлы рад іншых чуцьцяў цялесных (перадусім мускульных; значэньне гэтых апошніх другараднае. Разгледзім цяпер кожнае з вонкавых чуцьцяў паасобку.

Зрок. Чуцьцё, якое дае нам вока ад узбу­джаньня адпаведных ворганаў, зьвязаных з ім, называем зрокам. Пры помачы зроку мы найлепей, пазнаем акружаючы нас сьвет. Зрокавая дзейнасьць, галоўным чынам, палегае ў успрыйманьні сьвятла й распазнаваньні коляраў. Калі-б мы хацелі шукаць фізычную прычыну зрокавага чуцьця — дык прышлі-б да выніку, што гэта нішто іншае, як хваляваньне этэру. Пры помачы