Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

ПСЫХОЛЁГІЯ ПЯЧУЦЬЦЯЎ.

Пры помачы чуцьцяў мы пазнаем акружаючы нас сьвет і ўласьцівасьці прадметаў. Ядныя з прадметаў, або зьявішчаў, выклікаюць у нашай душы задаваленьне, прыемнасьць, іншыя наадварот — незадаваленьне і няпрыемнасьць. Вось такі псыхічны складаны стан, які выяўляецца ў выглядзе прыемнасьці абоняпрыемнасьці — называем пачуцьцём. Напр. пэўны колер, гук, пах, музыка, абраз заўсёды выклікае ў нас момант прыемнасьці або няпрыемнасьці, пры гэтым ужываем азначэньні: радасьць, прыгожасьць, сум, захопленьне й г. д. Значыцца, пачуцьцё моцна зьвязана з чуцьцямі, як пазнавальнымі элемэнтамі. Хоць на першы пагляд гэтыя два разуменьні і зьмешваюцца, аднак між імі істнуе істотная рожніца. Чуцьцё — простае зьявішча псыхічнае, пачуцьцё — складанае.

У чым палягае прыемнасьць і няпрыемнасьць?

Дакладна вытлумачыць сутнасьць гэтых станаў цяжка, гэта можна толькі адчуць. Досьледы аднак паказалі, што прыемнасьць зьвязана з павышэньнем жыцьцёвых функцыяў, няпрыемнасьць з паніжэньнем. Узбуджаньні ў нас выяўляюцца або прысьпяшеньнем абегу крыві, біцьцём сэрца, умысловай або мускульнай актыўнасьцю, або наадварот — прыгнечанасьцю, зморанасьцю, заміраньнем і г. д. Усе гэтыя праявы адбіваюцца на выглядзе чалавека й яго захаваньні (паводзінах). Псыхолёгі дадаюць да гэтага яшчэ такое тлумачэньне, што мамэнты прыемнасьці ў большасьці зьвязаны з працэсамі карыснымі для арганізму, а няпрыемнасьці—шкадлівымі. Вось чаму, як жыцьцёвы закон, падсьведама вынікае для ўсіх арганізмаў імкненьне здабыць як найбольш прыемнасьці Ёсьць нават тэорыя прыдбаньня й растраты энэргіі. Чалавек, які ня