Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Нармальнай, пэрыядычнай зьменай дзейнасьці у арганізьме, ёсяць працэс спаньня, з характэрнымі яму снабачаньнямі (соннымі марамі).

Сон — гэта такі пэрыядычны стан чалавека, які фізіолёгічна выяўляецца няздольнасьцю да выконваньня валявых рухаў і задаваленьня жыцьцёвых патрэбаў, а псыхічна выяўляецца станам няпрытомнасьці. Падчас спаньня бачым г. зв. снабачаньні, якія вельмі фантастычныя і ня маюць ані прыродных, ані лёгічных межаў. Аднак у сутнасьці нямя ў снабачаньнях нічога новага, чаго-б мы не перажывалі або ня бачылі падчас сьвядомага стану; залежаць яны часта ад вонкавых уражаньняў. Пры гэтым снабачаньні падобны да ільлюзыяў і галюцынацыяў, аб якіх гутарка была ўжо раней. Фізыолёгічнай прычынай спаньня ёсьць зморанасьць арганізму, а прычыны снабачаньняў устанавіць цяжка. Ведама, што на снабачаньні ўплываюць вельмі ўсялякія зьмены ў арганізьме (неправідловы абег крыві, дыханьне, жалудак і г. д.).

У сучаснай псыхолёгіі, асабліва ў псыхааналізе, запачаткаванай д-рам 3. Фройдам, сонным марам і мараньню на яве прыпісываецца вялікае значэньне. Разрозьніваюцца у ёй: 1) сфэра сьведамай псыхікі і 2) сфэра нясьведамай псыхікі. Вось-жа ў снах праяўляецца нясьведамая псыхіка, а перадусім нашыя незаспакоеныя інстынкты, жаданьні і імкненьні. Напр. дзіцяці, якое ня мае калегаў, сьніцца, што яно апавядае казку, а шмат дзяцей уважна яго слухае. Сны часта бываюць вель­мі скамплікаваныя, але й тады можна дашукацца вышэйуспомненых прычын.


НЕНАРМАЛЬНЫЯ ПСЫХІЧНЫЯ ЗЬЯВІШЧЫ.

Наагул вельмі цяжка правесьці мяжу між нармальным псыхічным тыпам і ненармальным. Зазвычай, тое, шмат ўласьціва большасьці людзей,