Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

УСТУП.

Прадмет псыхолёгіі. Псыхолёгія — слова грэцкае; у перакладзе на нашу мову азначае яно навуку аб душы (псюхэ — душа і логос—навука). Ёсьць дзьве псыхолёгіі, якія розьняцца між сабой мэтадамі й прадметам разважаньняў: адна — мэтафізычная й другая — эмпірычная. Мэтафізычная псыхолёгія разглядае такія справы, як: што такое душа, што такое сапраўднасьць і г. д., наагул справы, якія не падлягаюць досьледу. Эмпірычная псыхолёгія, якой будзем займацца, раз­глядае ўсялякія псыхічныя зьявішчы, якія падлягаюць нашаму досьледу. лдсюль назова псыхолёгіі экспэрымэнальнай. Іншыя азначаюць псыхолёгію, як навуку аб законах нашых псыхічных зьявішчаў.

Псыхічныя й фізычныя зьявішчы. Псыхічныя зьявішчы адбываюцца у нас і дзеля гэтага называюцца ўнутранымі (мне сумна, я нешта прыпомніў, я гневаюся і г. д.) Фізычныя зьявішчы ад­бываюцца звонку нас і называюцца вонкавымі (вада цячэ, зямля кружыцца вакол сонца і г. д.) або матэр‘яльнымі. Псыхічныя зьявішчы могуць спасьцерагаць толькі жывыя істоты, у той час як фізычныя зьявішчы могуць адбывацца і паміма нашага спасьцераганьня. Псыхічныя зьявішчы адбываюцца толькі ува мне і толькі я магу іх спась­церагаць. Фізычныя зьявішчы могуць быць даступны спасьцярозе шмат каго. Зьявішчы псыхіч­ныя і матэр‘альныя, як вынікае з вышэй сказанага, зусім розныя. Што ёсьць душэўным ня можа быць матэр‘яльным, а што ёсьць матэр‘яльным —